Улада77

Памёр пробашч менскага Кальварыйскага касьцёлу айцец Альбэрт Масальскі

2 траўня айцу Альбэрту Масальскаму споўнілася б 76 гадоў.

Сьвятар памёр 29 красавіка ў менскім кардыялагічным дыспансэры пасьля перанесенага інфаркту.

Альбэрт Масальскі нарадзіўся 2 траўня 1932 г. у Менску. Быў ахрышчаны ў Кальварыйскім касьцёле.

Сьвятарскія пасьвячэньні атрымаў у 1966 г. ад польскага кардынала Стэфана Вышынскага, які суправадзіў высьвячэньне наступнымі словамі:

«Дзіця, табе сёньня не іграюць арганы, табе не сьпяваюць «Te Deum», табе ніхто не дае кветак. Трэба нейкі час маўчаць і не гаварыць казаньняў. Але Пан Бог усё бачыць. Згаджайся з воляй Божай і будзеш вялікім».

Па высьвячэньні а. Альбэрт Масальскі доўгі час служыў тайна. Афіцыйна працаваў на адным зь менскіх заводаў у плянавым аддзеле. Але пасьля таго як на мытні, пасьля чарговага вяртаньня з Польшчы, у яго знайшлі духоўную літаратуру і ружанцы, быў звольнены.

Масальскага перасьледавалі ўсюды, куды б ні ўладкаваўся. Больш за ўсё пратрымаўся кіяскёрам «Саюздруку». Спачатку працаваў у кіёску каля Чэрвенскага рынку, пазней — каля Камароўкі. У выхадныя дні за пэўную плату прасіў знаёмую цётку Сару папрацаваць за яго, а сам ехаў то ў Вільню, то ў вёску Краснае, што каля Маладзечна, то ў Солы Смаргонскага раёна адпраўляць у касцёле святую Імшу. Употай хрысціў, спавядаў, даваў шлюб, намашчаў хворых. Спавядацца да яго прыходзілі нават у газетны кіёск. Было і такое, што служыў святую Імшу ў рэнтгенкабінеце 2-й мінскай бальніцы: Разалія Струнеўская, якая там працавала, прыводзіла ў кабінет католікаў, што ляжалі ў гэтай бальніцы, і запрашала кс. Альберта, паведамляе Ave Maria

З 1981 г – афіцыйна пробашч касьцёлу ў Солах. З 1991 г. – пробашч касьцёлу Узвышэньня Сьвятога Крыжа на Кальварыйскіх могілках у Менску.

Памінальная служба пройдзе ў суботу, 3 траўня, у Кальварыйскім касьцёле. Пачатак а 10:30.

Ул. інф. і паводле часопісу Ave Maria

Глядзі яшчэ:
Вернасьць пакліканьню

Каментары7

Цяпер чытаюць

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Па бярозавы сок у Мінску выстройваюцца велізарныя чэргі. Пакупнікі прыходзяць з дзясяткамі 5‑літровых бутляў2

Ёсць толькі восем беларускіх гарадоў, якія не выміраюць. Вось поўны спіс4

Заплацілі па 70 даляраў. Хто здымаў удзельнікаў Дня Волі ў Вільні для беларускіх спецслужбаў45

«Атрутай упрыгожылі клумбу»: працяг гісторыі са знойдзеным пацучыным ядам у Мінску3

Прэм'ер Літвы: Можна разгледзець сустрэчу з Беларуссю на ўзроўні віцэ-міністраў, але ў Вільні ёсць умовы15

Браты-славяне прадалі Пятрухіну машыну за $1350. Аказалася, абсалютнае ламачча41

Пальчыс пра Латыпава: Ён у вельмі дрэнным стане, суіцыдальныя думкі, 1,5 года адзіночкі4

На мінскім пераходзе заўважылі дзіўную кнопку «для баскетбалістаў». Вось што гэта аказалася2

У Брэсцкім раёне на будаўнікоў упала пліта

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі39

Бяспалаў намаляваў людзей са сцягамі ў цэнтры Мінска і адправіў фота ў міліцыю. З’ехаліся тры машыны з мігалкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць