Навука і тэхналогіі33

Мінсувязі Беларусі і Microsoft падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі і карпарацыя Microsoft падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведаміў сёння журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў перад пачаткам цырымоніі адкрыцця міжнароднага спецыялізаванага форуму па тэлекамунікацыях, інфармацыйных і банкаўскіх тэхналогіях «ТІБО-2016».

«Мы падпісалі мемарандум аб тым, што абодва бакі будуць імкнуцца садзейнічаць адзін аднаму ў развіцці бізнэсу. На сённяшні момант дакумент з'яўляецца першым крокам у супрацоўніцтве паміж урадам і кампаніяй Microsoft па рэалізацыі розных праектаў у галіне IT-тэхналогій», — адзначыў Сяргей Папкоў. У прыватнасці, Microsoft можа ўзяць удзел у праекце па стварэнні ў Беларусі лічбавай эканомікі.

Таксама Сяргей Папкоў распавёў, што абмяркоўваецца кошт праграмных прадуктаў Microsoft для Беларусі.

У сваю чаргу першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Дзмітрый Шадко нагадаў, што ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі вялікі комплекс пытанняў звязаны з правамі на інтэлектуальную ўласнасць, у тым ліку на праграмнае забеспячэнне.

«І тут Microsoft — адзін з ключавых гульцоў на рынку. Не адзіны, з якім мы вядзём перамовы, але ключавы. Мы якраз вядзём размову пра тое, каб нацыянальныя інтарэсы краіны былі ўзгодненыя з міжнароднымі прынцыпамі вяршэнства абароны інтэлектуальнай уласнасці, але каб гэтая інтэлектуальная ўласнасць абыходзілася не так дорага, як можа абыходзіцца, калі кіравацца стандартным прайс-лістом. Па сутнасці, мы прапануем прыняць да ўвагі нацыянальныя асаблівасці, патрэбы сістэмы адукацыі, аховы здароўя і прапанаваць нам умовы, якія б былі выгаднымі», — растлумачыў ён.

Выстава «ТІБО-2016» пройдзе ў Мінску 19-22 красавіка. Удзел у ёй плануюць узяць больш за 100 кампаній з 18 краін (Беларусь, Расія, Украіна, Казахстан, Азербайджан, Літва, Латвія, Польшча, Чэхія, Германія, Фінляндыя, Швецыя, Вялікабрытанія, Турцыя, Кітай, Рэспубліка Карэя, Японія, ЗША).

Каментары3

Цяпер чытаюць

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Усе навіны →
Усе навіны

Масавая бойка каля сінагогі адбылася ў цэнтры Масквы9

Замкнёнае кола. Чаму буксуюць перамовы пра мір ва Украіне?

Дальнабойшчыка з Ліды, які вярнуўся з Еўрасаюза, кінулі за краты па трох крымінальных артыкулах5

Куба на мяжы катастрофы: ці выжыве краіна і якая гісторыя яе адносін з ЗША5

Бабарыка: Ключавое пытанне суверэнітэту Беларусі — зняць з сябе пояс шахіда26

Трамп заявіў, што не хоча перамір'я з Іранам, і зноў абрынуўся на саюзнікаў па НАТА5

ЗША часова знялі санкцыі з іранскай нафты2

Латушка: Анжаліка Мельнікава ведала шмат адчувальнай інфармацыі9

Акадэмія навук запусціла шыкоўны партал беларускіх казак — можна пачытаць і паслухаць у арыгінальных запісах11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў25

Сям’я з Расіі ганяла па Беларусі на касмічнай хуткасці, а цяпер ганарыцца колькасцю аплачаных штрафаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць