Грамадства44

Калякін хоча вярнуць Першамаю «першасны сэнс»

Каля сотні чалавек прыняло ўдзел у сьвяточнай маёўцы ў Парку дружбы народаў, якую арганізавала Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ).

Каля сотні чалавек прыняло ўдзел у сьвяточнай маёўцы ў Парку дружбы народаў, якую арганізавала Партыя камуністаў Беларуская (ПКБ).

Першапачаткова апазыцыйныя камуністы разам зь іншымі партыйцамі зьбіраліся адзначыць Першамай у парку 50-годзьдзя Кастрычніка, але не атрымалі дазвол ад гарадзкіх уладаў. Таму адзначаць дату давялося ўжо на звыклым месцы ў Парку дружбы народаў.

Летась 1 траўня апазыцыя правяла шэсьце ад Акадэміі навук да Бангалору. Нягледзячы на тое, што ў той дзень ішоў моцны сьнег і дзьмуў халодны вецер, на акцыю прыйшло блізу тысячы ўдзельнікаў. Сёлета арганізатары вырашылі не праводзіць ніякіх шэсьцяў з сьцягамі, а проста абмежавацца сьвяточнай маёўкай.

Па пэрымэтру пляцоўкі ў Парку дружбы народаў былі расстаўленыя чырвоныя сьцягі ПКБ зь серпам і молатам, бел-чырвона-белыя штандары сацыял-дэмакратаў і сінія палотнішчы прафсаюзу РЭП.

Перад сцэнай, над якой разьвіваліся такія ж сьцягі, на лавачках сядзелі пэнсіянэры і вэтэраны, якія слухалі нейкага дамарослага сьпевака. Той выконваў старыя хіты пра тое, што «мой адрас ня дом і ня вуліца, мой адрас Савецкі Саюз».

На Першамай прыйшлі лідэр ПКБ Сяргей Калякін, старшыня аргкамітэту Партыі працы Аляксандар Бухвостаў, былая кіраўнічка ліквідаванай партыі жанчын «Надзея» Алена Яськова, сябар Партыі БНФ Юры Хадыка. Намесьнік старшыні ПКБ Валеры Ўхналёў са сцэны расказаў, што ўдзельнікі маёўкі могуць паўдзельнічаць у шахматным турніры «Майская ладзьдзя», перацягваньні канатаў, падыманьні гіраў ці ў кіданьні дроцікаў. Усіх пераможцаў чакалі пэўныя прызы. Таксама ўсім, хто прыйшоў на сьвяткаваньне раздаваліся адмысловыя запрашальнікі, па іх нумар у канцы імпрэзы быў разыграны мабільны тэлефон.

Стаялі два шапікі ПКБ і газэты «Таварыш», дзе раздавалі партыйную друкаваную прадукцыю і кнігу Ніла Гілевіча «Бунт непрыкаянай музы», а вось піва і шашлыкі побач нідзе не прадаваліся. На маёўку падыходзіла багата людзей з навакольных дамоў.

Вось як пракамэнтаваў «Нашай Ніве» значэньня сьвята Першамая і сёлетняе сьвяткаваньне старшыня ПКБ Сяргей Калякін:

«Калі разумець гэтае сьвята ў першапачатковым яго значэньні, то яно вельмі актуальнае. Гэта дзень салідарнасьці працоўных у барацьбе за свае сацыяльныя правы. У Беларусі сёньня працягваюць парушацца правы чалавека, у тым ліку сацыяльныя і працоўныя. Калі мы паглядзім на нашых суседзяў, то нідзе няма такіх малых заробкаў як у нас. Наш рабочы ў сярэднім зарабляе 2 даляры ў гадзіну, на Захадзе ж гэты паказьнік складае 18-20 даляраў, у ЗША – 30. Дзяржава лічыць 1 траўня днём працы, але ў іхным разуменьні гэта сьвята паднявольнай працы. Сёньняшняму сьвяту трэба вяртаць першасны сэнс, укладзены яшчэ стагодзьдзе таму, калі людзі зьбіраліся разам, каб заяўляць аб сваіх правах. Мяркую, што тое ж будзе і ў Беларусі, можа ня так хутка як я б хацеў, але адбудзецца».

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску за «здраду дзяржаве» на 9 гадоў асудзілі 60-гадовага праграміста5

Украіна нанесла ўдар па базе расійскіх дронаў у Крыме1

Вакансія ў «Нашай Ніве»: мантажор тыктокаў 5

Правялі ператрус у былога дарадцы Трампа па нацыянальнай бяспецы2

Беларускамоўныя песні Яраслава Еўдакімава, якому пры Лукашэнку забаранілі выступаць — падборка4

У Мінску пенсіянер засумаваў па паляванні і стрэліў у ката

У камітэта па здароўі Мінска з'явіўся новы кіраўнік. Папярэдняга затрымалі, але ўлады пра гэта маўчаць5

Лукашэнка льсціўся да Трампа, пахваліў Пазняка і адмовіўся ад перамоў з апазіцыяй57

Лукашэнка адмовіўся ад перамоваў з «тымі, хто разваліў краіну»20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

«Адны вераць, што вернуцца, іншыя — не». Як працуе беларуская школа ў Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць