Грамадства22

Апазыцыйны Першамай сабраў тысячу ўдзельнікаў

Надвор’е на Першамай было зусім не вясновым: ішоў сьнег і дзьмуў халодны вецер. Нягледзячы на выбрыкі прыроды на першамайскую акцыю апазыцыі сабралася блізу тысячы чалавек.

Людзі пачалі зьбірацца ля Акадэміі навук а 11:00, адтуль міліцыянты выціснулі іх да Дому друку. Пастаяўшы там некалькі хвілінаў, калёна ў суправаджэньні спэцназу рушыла па вуліцы Сурганава ў бок Бангалору. Публіка была вельмі стракатай — ад маладзёнаў‑анархістаў да сівых вэтэранаў вайны.

Ад пачатку шэсьця практычна не было ніякай сымболікі, апроч некалькіх сьцягоў АГП, але на падыходах да Бангалору іх станавілася ўсё болей, колькасьць людзей таксама расла. Пачалі зьяўляцца бел‑чырвона‑белыя і чырвоныя (ПКБ) зь сярпом і молатам штандары. Разам зь людзьмі ішоў невялічкі аркестар, які выконваў старыя савецкія маршы, уздымаючы людзям настрой. Калёна час ад часу спрабавала гукаць «Жыве Беларусь!», але досыць млява.

Ужо на Бангалоры асноўную калёну чакалі 150‑200 чалавек. Яшчэ пазьней падышла калёна сацыял‑дэмакратаў зь бел‑чырвона‑белымі партыйнымі сьцягамі. Агулам было каля тысяч чалавек. Практычна ўсе трымалі ў руках нейкія сьцягі ці транспаранты. Чырвоныя штандары ўсё ж пераўзыходзілі па колькасьці бел‑чырвона‑белыя. Расьцяжкі ў большасьці былі на расейскай мове на сацыяльныя праблемы.

Шмат было выступаў палітыкаў, але ніводзін зь іх не вылучаўся з агульнага шэрагу. Хіба толькі Сяргей Скрабец, які выступіў па‑беларуску. Аляксандар Бухвостаў зачытаў рэзалюцыю акцыі, якая была адзінагалосна падтрыманая.

Былі выступы музыкаў PLAN, «Чырвоным па белым», «Таварыш Маўзэр», Зьміцер Бартосік. Чытаў вершы Андрэй Хадановіч.

Дзесьці а другой акалелыя маніфэстанты разышліся.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука2

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі гэтым разам ездзіў да Трампа з картамі Расіі3

На аўкцыёне карціну Шагала прадалі за 3 мільёны даляраў3

79‑гадовую пенсіянерку ў Столінскім раёне шукалі 4 дні і знайшлі жывой5

У Кітаі працягваюцца жорсткія чысткі ў арміі: паляцела галава другога чалавека ў войску3

«Я думаю, Пуцін хоча завяршыць вайну». Трамп сустрэўся ў Белым доме з Зяленскім23

Філосаф Мацкевіч прапануе стварыць варыянт беларускай рускай мовы, каб зблізіць яе з беларускай131

Польскі суд адмовіўся выдаваць Германіі абвінавачанага ў падрыве «Паўночнага патока»4

Аляксандр Азараў закрывае фонд Bypol4

У «Беларуснафце» расказалі, як вырашаюць праблему чэргаў на АЗС6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука2

«Ведаеце, як каментуе ваша затрыманне апазіцыя? «Арыштаваны памагаты рэжыму». Турэмная споведзь лідара прафсаюзаў Ярашука

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць