Улада1313

Каля трыццаці чалавек затрымана за сьцягі Эўрасаюзу

Сябры кампаніі «Эўрапейская Беларусь» і арганізацыі «Малады фронт» прыйшлі сёньня а 12-й гадзіне да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе адбывалася афіцыйнае сьвяткаваньне Першамая. Усіх затрыманых, апроч старшыні аргкамітэту па стварэньні БСДП «НГ» Мікалая Статкевіча, выпусьцілі.

Пакуль камуністы і сацыял-дэмакраты партыі Казуліна адзначалі Першамай на Бангалоры, сябры кампаніі «Эўрапейская Беларусь» і арганізацыі «Малады фронт» прыйшлі сёньня а 12 гадзіне да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе адбывалася афіцыйнае сьвяткаваньне. З такой ініцыятывай выступіў старшыня аргкамітэту па стварэньні БСДП «НГ» Мікалай Статкевіч.

Некалькі дзесяткаў маладзёнаў спрабавалі разгарнуць на пляцоўцы ля бібліятэкі сьцягі Эўрасаюзу, а Мікола Статкевіч нават пасьпеў праз мэгафон павіншаваць прысутных са сьвятам салідарнасьці працоўных, пасьля чаго яго затрымалі. Амонаўцы хутка павырывалі сьцягі, а саміх дэманстрантаў запіхалі ў міліцэйскія аўтобусы.

Усіх арыштаваных адвезьлі ў Першамайскі РУУС. Па словах моладзевага лідэра Івана Шылы, які таксама быў затрыманы, супрацоўнікі міліцыі парвалі Зьмітру Хведаруку пінжак, кашулю і штаны. Хлопца працягнулі па асфальце каля 150 мэтраў. Іван Шыла таксама сказаў, што ў міліцэйскім аўтобусе супраць Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіч і ўсё таго Зьмітра Хведарука ўжывалася фізычная сіла.

Пад сьценамі пастарунку адразу сабраліся актывісты з партрэтамі арыштаваных. Моладзь стала ў ланцуг перад РУУС, праводзячы акцыю салідарнасьці. І тады было затрымана некалькі чалавек. У ліку затрыманых апынуўся нават журналіст газэты «Белорусы и рынок» Генадзь Барбарыч, але празь нейкі час яго вызвалілі.

Паадпускалі з пастарунку і непаўналетніх. На ўсіх астатніх, па словах Івана Шылы, складаюць пратаколы адміністрацыйных правапарушэньняў. Амонаўцы кажуць затрыманым, маўляў, сустрэнемся заўтра на судах.

Дакладна вядома, што сярод затрыманых знаходзяцца Зьміцер Дашкевіч, Артур Фінькевіч, Зьміцер Хведарук, Аляксей Янушэўскі, Яўген Афнагель, Максім Дашук, Мікіта Красноў, Зьміцер Бародка, Павал Кур’яновіч.

17:51. Выпусьцілі ўсіх затрыманых, апроч Міколы Статкевіча. На Зьмітра Дашкевіча, Артура Фінькевіча, Зьмітра Хведарука, Яўгена Афнагеля і Паўла Юхневіча склалі пратаколы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. З хлопцаў узялі толькі вуснае абяцаньне, што па першай жа позьве яны зьявяцца ў суд.

Што да Статкевіча, то, найхутчэй, судзіць яго будуць заўтра, а ноч палітык правядзе ў ізалятары на вуліцы Акрэсьціна.

Здымак Арсенія Пахомава

Каментары13

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Усе навіны →
Усе навіны

Квіткі на канцэрт расійскага спевака ў Беларусі расхапалі за тры гадзіны25

На МКАД сутыкнуліся фура і малакавоз, і малако вылілася на дарогу 

Кіраўнікі краін ЕС і Брытаніі: Выключна Данія і Грэнландыя маюць права вырашаць пытанні, што тычацца Даніі і Грэнландыі3

Моцныя снегапады паралізавалі Еўропу — заторы, адмены рэйсаў і цягнікоў, закрыццё школ1

Кіраўнік Пентагона пажартаваў наконт эфектыўнасці расійскіх сістэм СПА ў Каракасе3

Кіроўцу Pontiac стала блага за рулём і ён урэзаўся ў іншы аўтамабіль

Захоп Мадура разбурыў міф пра непераможнасць кубінскай разведкі29

У Мінску зносяць будынкі каля Валадаркі1

Пад Валожынам на продаж выставілі прыбіральню-шпакоўню. Просяць 2280 рублёў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын2

Выйшаў на свабоду блогер Павел Спірын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць