Улада2323

Лукашэнка: Трэба рыхтавацца да таго, каб замест газу і нафты выкарыстоўваць электрычнасць

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка лічыць перспектыўным пашырэнне сфер прымянення электраэнергіі ў краіне з улікам будучага ўводу ў строй Беларускай АЭС. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, размаўляючы ў Ельскім раёне з мясцовымі жыхарамі.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, пасля пачатку функцыянавання БелАЭС у краіне будзе лішак электраэнергіі, які неабходна выкарыстоўваць.

«Купіць у нас гэтую электраэнергію наўрад ці змогуць суседзі. У Расіі таксама празмернасць, ва Украіне электраэнергіі хапае. У Еўропе свая электраэнергія. То бок, гэта тавар, ідзе канкурэнцыя. Яе прадаць будзе цяжка», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

«Таму я кажу, што сёння трэба рыхтавацца да таго, каб замест газу, нафты выкарыстоўваць электрычнасць», — сказаў кіраўнік краіны.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што галоўнае нават не зрабіць таннейшай электраэнергію, што выпрацоўваецца ў Беларусі, а захаваць цяперашні ўзровень цэнаў. «Будуць даражэць газ і нафту (а ў нас іх няма), а энергія будзе значна танней», - сказаў ён.

Кіраўнік дзяржавы лічыць неабходным ужо цяпер пры ўводзе ў строй новых аб'ектаў, жылля прадугледжваць больш шырокае выкарыстанне электраэнергіі. «А калі вы ўбачыце, што электрычнасць будзе больш выгаднай, чым газ, вы самі купіце электрычную пліту», - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак — развіццё сегменту электрамабіляў.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі жанчына занесла свайго сабаку на стрыжку да грумеркі. Забрала ўжо мёртвага

Турчын даручыў МЗС пераконваць Захад у тупіковасці санкцый13

Расійскі ўрад збіраецца зрэзаць 10% бюджэту5

Мікола Статкевіч стаў лаўрэатам прэміі Homo Homini 2026

«Шмат бландзінаў і смачны шакалад». Дзяўчына пералічыла стэрэатыпы пра Беларусь — вось што ёй адказалі7

Блогерка засталася ў захапленні ад крамы з таварамі, вырабленымі зняволенымі — яе радасць не зразумелі10

Расія кансультуе Іран, як абыходзіцца з іранскімі дронамі1

У Мінску прачнуліся вожыкі ФОТА

Ультыматум Пуціну з лазні і абмеркаванне бургераў. Новыя пародыі на Лукашэнку рвуць інстаграм8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк9

Арыштаваны міністр прыроды Сяргей Масляк

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць