Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка ўручыў Надзеі Саўчанка, якая сёння вярнулася ва Украіну, ордэн «Залатой Зоркі» і надаў ёй званне Героя Украіны.

Нагадаем, сёння, 25 мая, стала вядома пра абмен украінскай лётчыцы Надзеі Саўчанка на расейскіх спецназаўцаў Аляксандра Аляксандрава і Яўгена Ерафеева.
Выступаючы перад журналістамі, Саўчанка заявіла, што гатовая пакласці жыццё за Украіну: «Я заўсёды гатовая яшчэ раз пакласці сваё жыццё на полі бою за Украіну. Я зраблю ўсё магчымае, каб кожнае дзіця, якое сядзіць цяпер у няволі, было на волі. Усе героі Украіны не павінны паміраць. Вельмі выгадна, калі героі мёртвыя, дрэнна, калі яны жывыя. Усім дрэнна, але мы будзем жыць, і героі будуць у Вярхоўнай Радзе Украіны. Яны будуць у Радзе Украіны, героі будуць на зайздрасць расійскай Думе і яны будуць у славу Украіны, у падзяку ўкраінскаму народу. У нас будзе Вярхоўная Рада складацца з тых людзей, якія гэтага годныя. Мы будзем жыць ва Украіне так, як павінен жыць чалавек. Я не ведаю, як гэта зрабіць, я вам шчыра кажу. Я не буду абяцаць, што гэта будзе заўтра. Я вам скажу, што я гатовая памерці кожную секунду за тое, каб гэта было. І гэта будзе!»
-
Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання
-
У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране
-
ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры
Каментары