Аўто

Дарожна-будаўнічыя працы ўскладняць рух на некаторых вуліцах Мінска

Цяжкасці пры руху на некаторых вуліцах Мінска могуць паўстаць у сувязі з правядзеннем дарожных і будаўнічых работ, паведамілі ў прэс-службе ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

Днём 3 чэрвеня падоўжная разметка будзе наносіцца на вул. Чачота, вул. Сямашка, вул. Каралінскай, вул. М.Орды, вул. Алібегава, вул. Касманаўтаў, вул. Газеты «Праўда». Папярочную разметку нанясуць на вул. Кіжаватава, вул. Сярова, вул. Рафіева і вул. Гарэцкага. Дэмаркіроўку разметкі вырашана было правесці на вул. Казінца. У гэты ж дзень разметку нанясуць на веладарожцы па пр. Пераможцаў.

Будаўнічыя работы будуць ажыццяўляецца на некаторых участках вулічна-дарожнай сеткі Мінска ў розныя перыяды часу да сярэдзіны восені. На вул. Усходняя ўжо ідзе фрэзераванне праезнай часткі, якое будзе доўжыцца да 7 чэрвеня, а будаўніцтва газаправода нізкага ціску можа ўскладніць праезд па вул. Курганнай да 1 ліпеня. На вул. Трасцянецкай і вул. Аранскай да 30 чэрвеня будуць рамантаваць дэфармацыйныя швы, па адрасе вул. Беламорская, 5 з 2 па 12 чэрвеня вядуць рамонт цеплатрасы. Гэты ж від прац правядуць з 3 па 17 чэрвеня каля дома №30 па вул. Ульянаўскай і дома №8 па зав. 2-му Веласіпедным.

Фрэзераваць праезную частку будуць з 5 па 10 чэрвеня на скрыжаванні вул. Ціміразева і МКАД. З 6 чэрвеня па 15 верасня з-за рэканструкцыі АЗС рух можа быць перашкоды каля дома №17Б па вул. Сяліцкага. З 6 чэрвеня па 15 ліпеня ў раёне дома №97 па пр. Партызанскім заменяць ўчастак цеплатрасы. Між іншым, на скрыжаванні МКАД і Лагойскага тракту да 6 чэрвеня будзе весціся рамонт пуцеправоду, а ў раёне развязкі пр. Пераможцаў — МКАД з 6 да 30 чэрвеня адрамантуюць дэфармацыйныя швы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядаюць кватэры з сацыяльным рамонтам для чаргавікоў і колькі за іх просяць7

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна11

За павольны інтэрнэт збіраюцца ўвесці вялікія штрафы — вось якія2

Салаўёў заклікае пачаць «СВА» ў Арменіі16

Як цяпер выглядае будучы Нацыянальны гістарычны музей5

Крыніцы: Усава і Краўцова выкраслілі польскія службы. З Дзікавіцкім іншая сітуацыя69

Самую дарагую кватэру ў снежні купілі ў Драздах

Шрайбман тлумачыць, чаму ў Беларусі не будзе як у Венесуэле28

Вячорка патлумачыў, як складаюцца спісы гасцей на прыём да прэзідэнта Польшчы22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу2

Адзенне дзяўчыны, знойдзенае ў Сляпянцы, падобнае да вопраткі Яны Кастранковай — дачкі дырэктара буйнога агракомплексу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць