Меркаванні2323

Эдуард Пальчыс — у СІЗА. Беларускі палітычны check-you

Піша Андрэй Дынько.

Трохі пра словы і справы.

Эдуард Пальчыс сядзіць у СІЗА за публікацыі ў блогу 1863x.com.

1863x.com быў сайтам рэзкім, па-юнацку гарачым, але без сумневу патрыятычным.

І гэта была бліскучая журналістыка, сябры. Нагадаю, што гэта 1863x.com вывеў на чыстую ваду правакатара Вячаслава Дзіянава, які спрабаваў выкарыстаць Маўклівыя пратэсты 2011-га. 

І вось, беларускі хлопец Пальчыс сядзіць у турме. Яму шыюць распальванне нацыянальнай варожасці — гэта, у сутнасці, за рэзкую крытыку перадзелу межаў братняй Украіны. Яшчэ яму шыюць парнаграфію (тыповая метода) — гэта за перадрук калажа з сайта расійскіх шавіністаў, зроблены, каб паказаць гадкасць аўтараў падобных рэсурсаў.

Прыдумала гэтыя абвінавачванні ведамства міністра Шуневіча. Мы не ведаем, хто канкрэтна, але ёсць факт, што затрымлівалі юнака супрацоўнікі МУС. (Можа быць, з падказкі-кляўзы таго самага прышчучанага, але вынаходлівага авантурыста Дзіянава.) А ў Следчым камітэце ніхто не наважыўся запярэчыць МУС у справе, дзе пахне «паліцікай».

Пасля першага арышту і адпраўкі на судова-псіхічную экспертызу ў Навінкі (яшчэ адна тыповая метода) шакаваны юнак разам са сваёй маладой жонкай, якой таксама прыйшлося праз усё гэта прайсці, выехаў з краіны. Тады торжествующе дадалося абвінавачванне трэцяе — пра парушэнне падпіскі пра нявыезд

У выніку 26-гадовы сутулы юнак-патрыёт Пальчыс трапіў у СІЗА на Валадарскага, дзе ў свой час сядзелі паўстанцы Каліноўскага і Якуб Колас. А адначасова тыя людзі, якія спяць і бачаць, каб дзяржаўнасць Беларусі была ліквідаваная, для якіх ліквідацыя Беларусі як нацыі — гэта мара жыцця, тыя людзі ў пікейных камізэльках штотыдзень вяшчаюць на ток-шоу тэлеканала АНТ, асаністыя, бы панамскія хамелеоны. 

Гэта ўсё, што трэба ведаць пра расклад сілаў, кажучы словамі паэта, «на нашай — не сваёй зямлі». Людзі, будзьце пільныя.

Каментары23

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы7

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую40

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць