Здарэнні33

Тры гады абмежавання волі атрымаў веласіпедыст, які насмерць збіў пенсіянера ў Дрыбінскім раёне

Тры гады абмежавання волі атрымаў веласіпедыст, які насмерць збіў пенсіянера ў Дрыбінскім раёне. ДТЗ адбылося ў ліпені мінулага года ў вёсцы Кароўчына. 34-гадовы магілёвец ехаў на веласіпедзе па вуліцы Цэнтральнай, хуткасць руху развіў да значэння каля 38 км/г.

— Маючы рэальную магчымасць выявіць 78-гадовага пешахода, які знаходзіўся на праезнай частцы, своечасова мер да зніжэння хуткасці руху, аж да прыпынення, не прыняў і здзейсніў на яго наезд. Хоць адлегласць, з якой веласіпедыст мог выявіць пешахода, дазваляла яму прадухіліць дарожна-транспартнае здарэнне, — адзначыла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

У выніку пенсіянер атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму, пераломы костак зводу і асновы чэрапа і іншыя траўмы галавы, ад якіх памёр у бальніцы.

— Веласіпедыст ў дадзенай дарожнай сітуацыі груба парушыў падпункт 87.2 пункта 87 Правіл дарожнага руху Рэспублікі Беларусь, які абвяшчае: «Пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху, якія кіроўца ў стане выявіць, ён абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння хуткасці руху, аж да спынення транспартнага сродка», — акцэнтавала Аксана Салянюк.

Магілёўцу было прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 321 КК Рэспублікі Беларусь. (Парушэнне правілаў, якія забяспечваюць бяспечную працу транспарту, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека). Суд Дрыбінскага раёна вынес абвінаваўчы прысуд — тры гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Прысуд уступіў у законную сілу.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Усе навіны →
Усе навіны

СМІ расказалі пра расійскі сцэнар імітацыі замаху на Віктара Орбана перад выбарамі7

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце8

Тром мінчанкам далі па 8‑9 гадоў па справе дваровых чатаў7

Трамп абвінаваціў Зяленскага ў піяры: Украіна нічога не зрабіла на Блізкім Усходзе11

Tesla выводзіць на рынак свой рэвалюцыйны электрычны грузавік Semi. Асабліва здзіўляе кабіна

«Гнюсь пануе над краем». Уладзімір Някляеў прысвяціў верш Кацярыне Андрэевай3

Бензавоз узарваўся ў выніку ДТЗ у Растоўскай вобласці Расіі. Ёсць загінулыя2

Кашалёк з сюрпрызамі. Ці зможа X Ілана Маска стаць супердадаткам для ўсяго?5

Офіс Ціханоўскай чакае пацвярджэння ўкраінскага боку наконт візіту ў Кіеў на наступным тыдні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл1

Бацька са Слуцка папрасіў дзяржаву забраць яго дзяцей дзеля аднаўлення маральных сіл

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць