Улада99

Кастусёў і Міхалевіч абвінавацілі Мацвіенка ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі

Экс-кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі Рыгор Кастусёў і Алесь Міхалевіч абвінавацілі старшыню Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Валянціну Мацвіенка ва ўмяшанні ва ўнутраныя справы Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў лісце, накіраваным палітыкамі старшыні верхняй палаты расійскага парламента.

Валянціна Мацвіенка і Міхаіл Мясніковіч падчас наведвання выставы «БЕЛАГРА-2016». Фота: Раман Шчарбакоў

Паводле паведамленняў СМІ, 7 чэрвеня падчас правядзення Форуму рэгіёнаў у Мінску Валянціна Мацвіенка назвала ініцыятыву ЕС «Усходняе партнёрства» бескарыснай у практычным плане. «Што тычыцца таго, каб паставіць паміж Беларуссю і Расіяй пасярэднікам так званае Усходняе партнёрства, то асабіста я лічу, што гэта ініцыятыва, нягледзячы на дэклараваны яе арганізатарамі мадэрнізацыйны характар, на самай справе існуе для аднаго — каб краіны, якія ў яе ўцягваліся, прывязваліся да эканамічнага, палітычнага ўплыву Захаду. Ніякай практычнай карысці яе ўдзельнікі не атрымалі», — адзначала Мацвіенка.

Беларускія апазіцыйныя палітыкі разглядаюць такія словы Мацвіенка аб Усходнім партнёрстве і яе ж ініцыятыву аб увядзенні агульнай візы Саюзнай дзяржавы як чарговую спробу ўмяшання ва ўнутраную і знешнюю палітыку Беларусі і навязванне «інтэграцыйных» працэсаў толькі ў інтарэсах Расіі.

«Як сведчыць статыстыка, усе інтэграцыйныя саюзы і аб'яднанні, створаныя па ініцыятыве РФ на постсавецкай прасторы, ужо прывялі да страты нейкай часткі незалежнасці і суверэнітэту нашай дзяржавы і зніжэння ўзроўню жыцця насельніцтва. Прапанаваны вамі фармат яшчэ больш цеснай інтэграцыі Беларусі ў Расійскую Федэрацыю прывядзе да поўнай страты незалежнасці нашай краіны і далейшага падзення ўзроўню жыцця грамадзян», — сцвярджаецца ў звароце.

Абодва палітыкі запатрабавалі ад Валянціны Мацвіенка змяніць яе падыходы і падыходы ўсяго кіраўніцтва Расіі да пытанняў наладжвання ўзаемаадносін РФ і Беларусі.

«Узаемаадносіны нашых краін павінны будавацца на ўзаемавыгадным супрацоўніцтве з карысцю для грамадзян абедзвюх дзяржаў. У адваротным выпадку, калі ў вас адсутнічаюць прапановы і ідэі, якія могуць паспрыяць вываду эканомік абедзвюх дзяржаў з зацяжнога крызісу і павышэнню ўзроўню жыцця насельніцтва, мы патрабуем ад вас спыніць усялякія выказванні і прапановы па пытаннях расійска-беларускай інтэграцыі», — гаворыцца ў звароце, накіраваным у Савет Федэрацыі РФ.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Усе навіны →
Усе навіны

40 дзяўчынак загінула ў выніку ракетнага ўдару па школе на поўдні Ірана — мясцовыя ўлады1

«Мы вельмі блізкія да канчатковай перамогі». Рэза Пехлеві запісаў зварот да іранцаў1

Аднапакаёўку без аздаблення ў «Мінск-Свеце» здаюць за $3502

Змена іранскага рэжыму — не мэта аперацыі, — Ізраіль

З 1 сакавіка ГЦ Green City уводзіць платную начную стаянку

Адной з галоўных цэляў першай хвалі ўдараў па Іране былі лідары ісламскай рэспублікі7

У нядзелю чакаецца да +15. Надвор'е на першыя дні вясны1

Трамп: Калі мы скончым, вазьміце ўладу над сваім урадам. Ён будзе вашым14

Шпакоўскі: Жадаем Ірану мужнасці і стойкасці57

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба22

Іран афіцыйна пацвердзіў гібель аяталы Алі Хаменеі. Абвешчана 40‑дзённая жалоба

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць