Спорт22

Кіраўнік расійскіх заўзятараў Шпрыгін паведаміў пра сваё выдварэнне з Францыі

Усерасійскае аб'яднанне заўзятараў паведаміла, што яго кіраўніка Аляксандра Шпрыгіна выдвараюць з Францыі, дзе праходзіць чэмпіянат Еўропы па футболе.

У паведамленні на сайце арганізацыі гаворыцца, што ўлады Марсэля вырашылі выслаць з Францыі 20 з 40 затрыманых членаў дэлегацыі УАЗ, у тым ліку Шпрыгіна. Яшчэ 20 чалавек адпусцяць.

Сам Шпрыгін у размове з агенцтвам ТАСС растлумачыў, што аб адпаведным рашэнні даведаўся з пастановы прэфекта Марсэля, якую яму ўручылі.

Па словах кіраўніка УАЗ, у дакуменце гаворыцца, што выслаць заўзятараў з краіны вырашана на падставе інфармацыі, атрыманай ад расійскага боку.

Згодна з дакументам, Расія паведаміла французам, што члены дэлегацыі УАБ «могуць уваходзіць у групы актыўных заўзятараў і тым самым уяўляць пагрозу бяспецы».

Шпрыгін адзначыў, што гаворка ідзе менавіта пра выдварэнне, а не пра дэпартацыю без права вяртання. Іншымі словамі, візы высланых расіянаў, па словах кіраўніка УАЗ, не будуць ануляваныя.

На выкананне рашэння аб высылцы 20 заўзятараў улады Марсэля адвялі пяць дзён. Шпрыгін заявіў, што плануе абскардзіць рашэнне.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць