Свет66

Кудрын: У Расіі больш няма алігархаў

У Расіі больш няма алігархаў, засталіся толькі багатыя людзі, заявіў кіраўнік Цэнтра стратэгічных распрацовак Аляксей Кудрын, выступаючы на Пецярбургскім эканамічным форуме.

«Алігархі — гэта людзі, якія ўплываюць на ўладу. Сёння яны проста багатыя людзі, сёння яны не алігархі у тым сэнсе, у якім першапачаткова гэта слова выкарыстоўвалася», — сказаў эканаміст.

Класічнае вызначэнне алігархіі зводзіцца да палітычнага рэжыму, пры якім улада засяроджаная ў руках адносна невялікай групы асоб, якая, як правіла, кантралюе і буйны капітал.

Тым не менш, «Вялікі тлумачальны слоўнік» рускай мовы дае яшчэ адно вызначэнне алігарха: прадстаўнік буйнога капіталу — безадносна яго ўплыву на ўладу.

Разважаючы пра ўдзел багатых расіян у дабрачыннасці, Аляксей Кудрын закрануў тэму міжнароднай ініцыятывы The Giving Pledge, у Расіі вядомай як Клятва дарэння. У 2010 годзе амерыканскія мільярдэры Уорэн Бафет і Біл Гейтс заклікалі іншых багатых людзей планеты адпісваць не менш за палову маёмасці на дабрачыннасць.

Кудрын заявіў, што ведае толькі дваіх расіян, якія далучыліся да кампаніі: гэта мільярдэры Уладзімір Патанін і Юрый Мільнер.

«Яны якраз вельмі шмат робяць для развіцця інавацый і адукацыі. Можна толькі вітаць гэтыя сур'ёзныя пачынанні», — цытуе РБК эканаміста.

Каментары6

Цяпер чытаюць

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп адмаўляе, што адмяніў удары па Іране пад нечым уплывам, і дзякуе іранскім уладам6

Ля ўзбярэжжа Даніі знайшлі карабель узростам больш за 600 гадоў. Раней такія бачылі толькі на малюнках1

У Беларусі раней раслі дубы-гіганты. Каб іх аднавіць, даследуюць ДНК8

Мінскі завод выпусціў ружовы маянэз1

Сын Рамзана Кадырава трапіў у цяжкую аварыю16

Святлана Ціханоўская паедзе на Давоскі форум15

Памёр кінааператар Анатоль Забалоцкі

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі43

Колькі каўбасы выходзіць з тоны курыцы і куды дзяюць курыныя косткі?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў6

81‑гадовую маці аўтарытэта Скітова з «Бабулінай крынкі» кінулі ў СІЗА КДБ, каб ён нарэшце загаварыў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць