Эканоміка11

Міністр: У канцы 2016 года ў Беларусі могуць павысіцца тарыфы на паслугі ЖКГ

Міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі распавёў пра спрэчныя моманты ў перамовах паміж уладамі Беларусі і Міжнародным валютным фондам. Як вядома, з 21 чэрвеня ў нашай краіне пачынае працаваць чарговая Місія МВФ. Улады Беларусі спадзяюцца атрымаць крэдыт у памеры каля 3 млрд долараў, але замежныя эксперты, адзначаючы пазітыўныя моманты, рэкамендуюць праводзіць маштабныя рэформы ў беларускай эканоміцы.

Па словах Зіноўскага, улады нашай краіны разлічваюць па выніках працы цяперашняй Місіі МВФ выйсці «на канкрэтнае абмеркаванне будучай праграмы». Ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўленая ў ёй, але ўраду трэба «паглядзець глыбей» на эканамічнае развіццё краіны, што ён і робіць з экспертамі фонду. А яны, як стала вядома, рэкамендуюць уладам Беларусі павысіць кошт камунальных паслуг. Уладзімір Зіноўскі адзначыў, што гэта якраз адзін са спрэчных момантах у перамовах і беларускі бок спрабуе знайсці агульныя падыходы.

«Калі мы прымаем рашэнне па павышэнню тарыфаў ЖКГ, мы павінны вырашыць у гэтым плане, як мы будзем кампенсаваць ўзняцце такіх тарыфаў найбольш бедным слаям насельніцтва, — цытуе словы Зіноўскага БелТА. — Безумоўна, гэта павінна быць увязана, і хатнія гаспадаркі не павінны пацярпець ад такога павышэння».

Міністр эканомікі нагадаў, што на цяперашні момант беларусы аплачваюць у сярэднім каля 40% сабекошту ўсіх паслуг ЖКГ. Да канца 2018-га плануецца давесці гэтую лічбу да 100%, пераважна за кошт зніжэння энергазатрат прадпрыемстваў і жыллёва-камунальных арганізацый. Зіноўскі не выключае, што ўжо ў канцы 2016 года пры зніжэнні затрат можа адбыцца невялікае павышэнне тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Пасля гэтага жыхары нашай краіны пачнуць аплачваць ужо 50% ад іх кошту.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Уладальнік OnlyFans памёр у 43 гады20

Беларусу трапіліся дзіўныя 100 даляраў. Банк пацвердзіў сапраўднасць купюры, але не прыняў2

Тэгеран абвяргае словы Трампа: «Ніякіх перамоў няма, ён адступіў з-за нашых пагроз»6

Як адшукаць продкаў і скласці свой радавод?4

Памятаеце госцю свецкага вечара ў сукенцы з галавой казулі? Цяпер у яе іншы экстравагантны вобраз6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад моцнага гуку, падобнага да дрона10

Расійскі палітык загінуў на вайне праз 10 дзён пасля падпісання кантракта, нават не даехаўшы да фронту11

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён14

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення4

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць