Тэрміны выдачы пашпарта ў паскораным парадку могуць скараціцца з 15 да сямі дзён. Пра гэта паведаміў журналістам міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі 24 чэрвеня ў Мінску.
Паводле яго слоў, міністэрства падрыхтавала зводны праект указа прэзідэнта, якім будуць карэктавацца пытанні, што тычацца адміністрацыйных працэдур. «У тым ліку там знойдуць сваё адлюстраванне і тэрміны выдачы пашпарта ў паскораным парадку», — сказаў Сліжэўскі.
Праект указа прадугледжвае спрашчэнне і некалькіх іншых адміністрацыйных працэдур. У прыватнасці, выдачы даведкі аб стане здароўя, а таксама атрымання некаторых сацыяльных дапамог.
Каментары