Tut.by
28 чэрвеня ўмовы надвор'я Беларусі будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску, па ўсходзе краіны адаб'ецца ўплыў актыўнага атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы, удзень у асобных раёнах град. Вецер паўночны, паўночна-заходні, умераны, пры навальніцах месцамі шквалісты.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. + 17°С, па паўднёвым усходзе +18.. + 20°С, максімальная днём ад + 20°С па поўначы да + 28°С па поўдні.
Атмасферны ціск уначы будзе слаба расці, днём істотна не зменіцца.
29 чэрвеня на тэрыторыю Беларусі з Заходняй Еўропы распаўсюдзіцца вобласць павышанага ціску, і толькі на ўсходзе захаваецца ўплыў атмасферных франтоў. Пераважна без ападкаў, толькі па ўсходзе месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы.
Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. + 19°С, максімальная днём +22.. + 29°С.
30 чэрвеня надвор'е абумовіць малаактыўны атмасферны фронт, які перамяшчаецца з Заходняй Еўропы. У асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы, прагрымяць навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +12.. + 18°С, максімальная днём +25.. + 30°С, па паўднёвым захадзе да + 32°С.
Пачатак ліпеня таксама будзе гарачым.
У пятніцу, 1 ліпеня, пераважна па паўночна-заходняй палове Беларусі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +13 — +20°С, максімальная днём +25 — + 30°С, па паўднёвым усходзе да + 32°С.
У выходныя дні на фоне высокага атмасфернага ціску будуць праходзіць малаактыўныя атмасферныя франты, якія прынясуць месцамі кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Тэмпература паветра ноччу +13 — + 20°С, днём +24 — + 29°С, па поўдні +30 — +32°С.

Каментары