Грамадства44

У Лоеве на незалежных журналістаў склалі шэсць адміністрацыйных пратаколаў

Гомельскі журналіст-фрылансер Канстанцін Жукоўскі і яго калега Аляксей Атрошчанка атрымалі па пошце шэсць адміністрацыйных пратаколаў, складзеных у Лоеўскім РАУС, — два ў дачыненні да Атрошчанкі і чатыры ў дачыненні да Жукоўскага.

Журналістаў абвінавачваюць у непадпарадкаванні і абразе супрацоўнікаў міліцыі, а таксама ў дробным хуліганстве. Пратаколы перададзены на разгляд у суд Лоеўскага раёна. Як паведаміў Жукоўскі, усе пратаколы складзены 28 чэрвеня, у той час як позвы аб яўцы для іх складання, датаваныя 27 чэрвеня, па пошце фрылансеры атрымалі толькі 30 чэрвеня. Пра гэта журналісты ўказалі ў скаргах на імя начальніка Лоеўскага РАУС, адзначыўшы, што складанне пратаколаў пры адсутнасці саміх абвінавачваных з'яўляецца сур'ёзным парушэннем адміністрацыйнага працэсу, якое павінна пацягнуць за сабой адмену пратаколаў.

Журналістаў затрымалі 21 чэрвеня ў Лоеве, дзе яны здымалі сюжэт аб цяжкім эканамічным становішчы цаглянага завода. Фрылансераў затрымалі, даставілі ў аддзел міліцыі, апаратуру выхапілі з рук. Пры гэтым Жукоўскага павалілі на падлогу, надзелі кайданкі, станавіліся нагой на галаву.

«У іх была выдатная магчымасць рэабілітавацца — разабрацца ў тым, што адбылося. Але ўлада дзейнічае па старой схеме: свае злачынствы не прызнае і абвінавачвае невінаватых. Пратаколы цалкам сфальсіфікаваныя, у тым ліку за абразу. Я казаў у РАУС толькі аб тым, што парушальнікі закона яшчэ адкажуць за свае дзеянні, і пажадаў, каб парушальнікі закона і іх нашчадкі да пятага калена захварэлі і вымерлі, як гэта было з катамі НКВД. Гэта было сказана ў дачыненні да парушальнікаў закона ў прынцыпе, а не пра некага канкрэтна. Гэтыя словы я паўтару і на судзе», — заявіў Жукоўскі.

Каментары4

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Усе навіны →
Усе навіны

У ціхі квартал у цэнтры Мінска прыдуць перамены. Там будзе вялізны сквер, цэнтр сучаснага мастацтва і паркінг4

Дальнабойшчык спытаў у дзяўчын, чаму яны не хочуць адносін з дальнабойшчыкамі — і панеслася11

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце8

Першы крок да БНР: 108 гадоў таму была абвешчана Першая Устаўная грамата6

Сёння на Алімпіядзе апошні шанец беларусаў1

Адзін са сцэнарыяў Пентагона прадугледжвае ліквідацыю аяталы Хаменеі і яго сына1

Беларускія літаратары сёння ў Дзень роднай мовы правядуць дыктоўкі2

«Узяць лахі пад пахі». А што такое лахі?7

На востраве сярод горнага возера на Балканах масава гінуць самкі чарапах. Прычына аказалася нечаканай5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў33

У Мінску адбыліся масавыя затрыманні выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць