Меркаванні1919

Ліст чытача: Ваенныя песні на праваслаўным прыходзе — не падстава для абвінавачвання ў антыбеларускасці

Піша Зміцер Цярэнцьеў. 

Масавае абурэнне і шквал негатыўных каментароў выклікалі пасты ў сацсетках, а пазней матэрыял журналіста «НН» Арцёма Гарбацэвіча пра нібыта выкананую на мінскім прыходзе св. Мікалая Японскага песню «А я в Россию домой хочу» ў Дзень Незалежнасці Беларусі.

Мы з жонкаю ўжо чацвёрты год з’яўляемся прыхаджанамі згаданага прыхода, таму я не магу застацца безуважным да скандальнай сітуацыі і лічу патрэбным агучыць сія-тыя тлумачэнні і факты, не вядомыя большасці абураных чытачоў.

Перадусім трэба сказаць, што на нашым прыходзе заўсёды шанавалі і шануюць беларусаў, беларускасць і беларускую мову. У час набажэнстваў чытаюць Евангелле і пропаведзі па-беларуску з павагі да роднай мовы і беларускамоўных прыхаджан, якія прыходзяць маліцца цэлымі сем’ямі. Ужо каторы год высілкамі прыхода арганізоўваюцца розныя святы і мерапрыемствы, дзе гучаць беларускія песні і беларуская мова (напрыклад, надоечы адбыўся «Траецкі фэст», пры ўдзеле гуртоў «Палац», «Гарадскі вал», музыкі-дудара Уладзіміра Бярберава («Ліцвіны»).

Пры прыходзе ўжо тры гады дзейнічае Школа практычнае генеалогіі (радаводу), якую ўзначальвае беларускамоўны выкладчык, супрацоўнік нацыянальнага архіва, кандыдат гістарычных навук Вадзім Урублеўскі.

Адным з доўгачасовых і самых сур’ёзных праектаў прыхода ёсць цэнтр падтрымкі сям’і і мацярынства «Матуля», у працы якога вялікая ўвага надаецца захаванню традыцыйных беларускіх сямейных вартасцяў, важнае значэнне мае выкарыстанне беларускай мовы і трапных прыкладаў вуснай народнай творчасці.

У розныя гады прыход станавіўся пляцоўкай для выступу беларускіх паэтаў, бардаў, музыкаў (Анатоля Кудласевіча, Андрэя Мельнікава, Таццяны Беланогай, творчага дуэта «Маестат» і іншых). Па жаданні вернікаў таемствы Хрышчэння і Вянчання адбываюцца на беларускай мове. Ці трэба доўжыць прыклады таго, што наш прыход не варожы беларускасці?

Разам з тым настаяцель і святары не засяроджваюць адмысловай ўвагі на тых ці іншых нацыянальных і палітычных ідэях і каштоўнасцях, бо пакліканне Царквы Хрыстовай палягае зусім у іншым. Святары імкнуцца, каб прыхаджан аб’ядноўвала галоўнае. І хоць мы можам быць рознымі паводле паходжання і перакананняў (ці ўвогуле на іх увагі не акцэнтаваць), мы едныя ў галоўным. Ніводзін з нашых святароў ніколі не агучваў імперскіх і шавіністычных ідэй, справядліва адгукаючыся пра падобныя псеўдаправаслаўныя з’явы досыць крытычна.

Датычна падрыхтоўкі святочнай праграмы да 3 ліпеня: святары, і праўда, не бралі ў ёй удзелу, а адборам песень і творчых нумароў займаўся асобны чалавек і выбіраў іх на ўласны густ і разуменне.

Пры гэтым згаданая песня так падчас свята і не прагучала, затое былі пранікнёныя песні пра Беларусь, што цалкам адпавядала кантэксту Дня Незалежнасці.

І нарэшце, мы на нашым прыходзе пачуваемся адзінай хрысціянскай сям’ёй, і калі б гэтая песня прагучала, то ўсе б успрынялі гэта натуральна, без палітычных канатацый і правакацый. Калі хтосьці хоча ў гэтым пераканацца, калі ласка, прыходзьце да нас – апроч беларускіх заспяваем расейскія, украінскія, польскія, грэчаскія, армянскія і іншыя песні.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць