Грамадства11

ДАІ прапанавала варыянты аб'езду закрытага ў Мінску ўчастка вуліцы Клары Цэткін

Дзяржаўтаінспекцыя прапанавала варыянты аб'езду закрытага ў Мінску ў сувязі з будаўніцтвам метрапалітэна ўчастка вуліцы Клары Цэткін.

Як паведаміла прэс-служба УДАІ Мінгарвыканкама, для аб'езду пры руху ў цэнтральную частку горада рэкамендуецца выкарыстоўваць маршрут: завулак Дамашэўскі — вул. К.Лібкнехта — 2-гі завулак Розы Люксембург з выездам на праспект Дзяржынскага. Пры руху з цэнтральнай часткі горада лепш за ўсё выкарыстоўваць вул. М.Багдановіча, пр-т Машэрава, а таксама пр-т Пераможцаў.

Вуліцу Караля на ўчастку ад вул. Няміга да вул. Кальварыйскай немэтазгодна выкарыстоўваць для транзітнага руху ў сувязі з тым, што на скрыжаванні вул. Караля з вуліцай Сухая вядуцца работы па будаўніцтве трэцяй лініі метрапалітэна.

ДАІ таксама нагадвае, што па вул. Караля на ўчастку ад вул. К.Цэткін да вул. Дразда устаноўлены дарожныя знакі 3.27 «Спыненне забароненае» ў сувязі з неабходнасцю руху па гэтай вуліцы буйнагабарытнай тэхнікі. Для павелічэння прапускной здольнасці дарогі такія ж знакі размешчаныя на вул. Дразда. ДАІ заклікае вадзіцеляў не паркаваць транспартныя сродкі на названых участках. У адваротным выпадку аўтамабілі будуць эвакуіраваныя.

З 4 ліпеня арыенціровачна да 1 кастрычніка закрыты рух транспартных сродкаў на вул. К.Цэткін на участках ад пл. Багушэвіча да вул. К.Лібкнехта і ад вул. Караля да вул. Кальварыйскай.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнікі еўрапейскіх разведслужбаў не разлічваюць на спыненне вайны ў гэтым годзе — Reuters3

Фэйкавая журналістка «Новой газеты. Европа» спрабуе наняць на працу вядомых беларусаў — прапановы атрымалі Лосік, Рагатко6

За педафілію арыштавалі выкладчыка робататэхнікі з Паставаў. Налічылі 17 пацярпелых6

Затрыманы брат Карла ІІІ, былы прынц Эндру4

Шры-ланкійцы паламалі статыстыку віцебскай міліцыі сваёй несанкцыянаванай масавай акцыяй на 300 чалавек3

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне46

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт37

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць