Надвор'е11

На «развітанне» ўраган жалезнай касой прайшоўся па Віцебшчыне: вырваныя з коранем дрэвы, сарваныя дахі, абясточаныя вёскі ФОТЫ

Моцны вецер, які пранёсся ўвечары 13 ліпеня па ўсходняй частцы Віцебскай вобласці, пакінуў пасля сябе сур'ёзныя наступствы ў выглядзе паваленых дрэваў, знесеных дахаў і абясточаных вёсак.

Па дадзеных МНС рэгіёну, без дахаў засталіся каля 30 жылых дамоў у Оршы, Віцебскім, Шумілінскім, Талачынскім і Дубровенскім раёнах. Пашкоджаны дах у Дубровенскай райбальніцы. Жыхароў з пацярпелых хат не адсялялі.

Наступствы непагадзі ліквідуюць больш за 250 работнікаў розных арганізацый, 83 адзінкі тэхнікі, у тым ліку сілы МНС. Асноўныя дарогі ад паваленых дрэваў ужо расчысцілі.

Па дадзеных «Віцебскэнерга», адбылося аварыйнае адключэнне 9 ліній электраперадачы, 123 трансфарматарных пунктаў у Бешанковіцкім і Віцебскім раёнах. Тут абясточаны 52 населеныя пункты і ферма. Наступствы стыхіі ліквідуюць 37 брыгад спецыялістаў.

Орша

Партал orsha.eu ацэньвае сённяшні ўраган як «самы моцны як мінімум за апошнія 50 гадоў» у Оршы.

Паводле звестак рэсурсу, стыхія ў асноўным накрыла заходнюю частку горада. Асабліва пацярпеў раён каля дома састарэлых.

У Оршы пашкоджаны дахі многіх дамоў, вецер вырываў і ламаў дрэвы, валіў платы, лініі электраперадач.

Моцна пацярпелі і тры вёскі пад Віцебскам - Мазалава, Хайсы, Букаціна. У двух апошніх вецер паваліў дрэвы, а ў Мазалаве часткова або цалкам знёс дахі 15 дамоў, дах на ферме прадпрыемства «Мазалавагаз». Гэты населены пункт застаўся без святла.

На трасе Віцебск — Гарадок у раёне вёскі Хайсы вецер паваліў сотні дрэў. Расчысткай дарогі займаліся супрацоўнікі МНС.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

Па сённяшнім дні вызначалі, калі прыйдзе вясна2

Уначы над Беларуссю бачылі Снежны Месяц ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ29

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць