Грамадства1212

Бабулю, якую тройчы лавілі на крадзяжах у «Рублёўскім» на Нямізе, штрафаваць не будуць

Фота карыстальніцы Фэйсбука Кацярыны Каралёвай

Інтэрнэт аблятае фота бабулі з цялежкай, якую «пакуюць» у міліцэйскі ўазік. Кіраўнік прэс-службы мінскай міліцыі Аляксандр Ластоўскі тлумачыць, што бабулю «злавілі» на крадзяжы ў краме «Рублёўскі», што на праспекце Пераможцаў у Мінску, супрацоўнікі міліцыі паводзілі сябе вельмі карэктна:

«… склалі акт канфіскацыі тавару. Бабулю трэба было даставіць у Цэнтральнае РУУС для разбору. Але зрабіць гэта аказалася складана: патрульны аўтамабіль апынуўся занадта высокім для бабулі, якая перасоўвалася з вялікай цяжкасцю. Таму сітуацыя дастаўлення бабулі ў РУУС цягнулася даволі доўга. Выклікалі нават «газельку» — таксама не атрымалася. У выніку бабуля была дастаўленая ў Цэнтральнае РУУС на патрульным аўтамабілі».

Бабулю завуць Аліна Віктараўна, ёй 76 гадоў, пражывае яна ў Стабцоўскім раёне. У Мінск прыязджае прасіць міласціну ля Петрапаўлаўскай царквы, таму і ў «Рублёўскім» — частая госця. Тройчы трапляецца тут на дробных крадзяжах. Але дагэтуль адміністрацыя крамы яе шкадуе. Проста просіць вярнуць тавар на месца. А гэтым разам цярпенне, відаць, заканчваецца — бабулю вырашаюць папужаць міліцыяй. Кажуць, з-за некалькіх булачак. Хаця пратакол на яе ў выніку не складаюць.

«У любым выпадку, пры разглядзе справы аб адміністрацыйным спагнанні ўлічваюцца асобы і іншыя чалавечыя характарыстыкі», — гаворыць Аляксандр Ластоўскі і распавядае, што адзін з карыстальнікаў Фэйсбука прапанаваў аплаціць бабулін штраф, аднак, у выніку гэта рабіць не давядзецца.

Па словах супрацоўніцы адной з прадуктовых крамаў у цэнтры Мінска, падобныя выпадкі здараюцца штодня:

«На выгляд дастаткова прыстойныя пенсіянеры — з кіёчкамі і ў акулярах. Ніколі не падумаеш, што гэты чалавек можа нешта пакласці сабе ў кішэню. Магчыма, праблемы з памяццю ў такім узросце. Але хапае і маладых людзей. Дзяўчат, хлопцаў, людзей сярэдняга ўзросту. І так штодня, бывае, і па некалькі разоў на дзень. Цэнтр горада».

«Заўсёднікаў», кажа наша суразмоўца, ведаюць у твар і ахоўнікі, і прадаўцы. Бываюць выпадкі, калі ахоўнік літаральна суправаджае пакупніка ў краме, інакш нешта абавязкова паспрабуе скрасці. Але не ва ўсіх выпадках адміністрацыі крамаў выклікаюць міліцыю: калі бабулькі прызнаюцца, што не заплацілі за тавар, іх шкадуюць і адпускаюць. Дзяцей — здаюць у рукі бацькоў.

Ля Петрапаўлаўскай царквы знайсці Аліну Віктараўну не атрымліваецца: жабракоў сёння тут няма. Але ў царкоўнай лаўцы, што побач з «Рублёўскім», кажуць, што жабрачак тут многа, дзяжурны бацюшка штодня іх нечым частуе.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць