Раналду перадаў прызавыя за перамогу на Еўра-2016 у фонд барацьбы з дзіцячым ракам
Нападаючы зборнай Партугаліі Крышціяну Раналду перадаў атрыманыя прызавыя за перамогу на Еўра-2016 на дабрачыннасць.

Футбаліст пералічыў 275 тысяч еўра ў фонд барацьбы з дзіцячымі анкалагічнымі захворваннямі.
Адзначаецца, што форвард «Рэала» ўчыніў тое ж з грашовым бонусам, які належыў яму за перамогу ў Лізе чэмпіёнаў.
Каментары