Свет22

Драма з закладнікамі ў Арменіі працягваецца

Узброеныя прадстаўнікі радыкальнай апазіцыйнай групы працягваюць утрымліваць групу паліцэйскіх на тэрыторыі палка патрульна-паставой службы паліцыі Арменіі ў Ерэване, які яны захапілі напярэдадні.

Нагадаем, што ў выніку нападу на размешчаны ў ерэванскім раёне Эрэбуні ўчастак паліцыі загінуў палкоўнік паліцыі Артур Ванаян, яшчэ чацвёра паліцэйскіх былі параненыя. Сярод нападнікаў таксама адзін чалавек атрымаў раненне.

Намеснік начальніка паліцыі Арменіі Унан Пагасян паведаміў СМІ, што з членамі радыкальнай групы, якія захапілі будынак паліцыі, вядуцца перамовы. Ён, аднак, выключыў выкананне іх патрабавання па вызваленні арыштаванага ў мінулым месяцы лідара руху «Устаноўчы парламент» Жырайра Сефіляна.

Як паведамляюць СМІ, напярэдадні ў тэлефоннай размове са сваімі прыхільнікамі, якія захапілі будынак паліцыі, Сефілян сказаў, што яны павінны самі вырашаць, што рабіць далей.

«Жырайр Сефілян не ведаў ні пра што. Я апісаў сітуацыю, распавёў пра тое, што здарылася. Але ён быў не ў курсе, таму сказаў: «Вырашайце самі», — у інтэрв'ю газеце «Жагавурд» сказаў адзін з членаў узброенай групы Павел Манукян.

Між тым прадстаўнікі асноўных палітычных сілаў Арменіі, у тым ліку шэрагу апазіцыйных партый, асудзілі напад на паліцэйскі ўчастак у Ерэване, падкрэсліваючы, што палітычныя пытанні павінны вырашацца негвалтоўнымі канстытуцыйнымі метадамі.

У сувязі з сітуацыяй Армянская Апостальская Царква таксама заклікала да разважлівасці людзей, якія ажыццявілі ўзброены напад, каб стала магчымым урэгуляваць сітуацыю выключна мірным шляхам і пазбегнуць новых чалавечых ахвяр.

Праваахоўныя органы Арменіі адпусцілі каля 50 чалавек, якія былі затрыманыя напярэдадні па падазрэнні ў сувязі з членамі радыкальнай групы, якія ажыццявілі напад на паліцэйскі ўчастак. Гэтую інфармацыю падалі з Офіса амбудсмэна Арменіі.

Раней у Паліцыі заявілі, што падвергнутыя прыводу каля 200 чалавек, якіх правераць на сувязь з узброенымі асобамі, якія захапілі будынак паліцыі.

Прэзідэнт Арменіі склікаў нараду.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»32

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопчык праплыў у акіяне чатыры кіламетры, каб уратаваць сям'ю

Беларус нырнуў без рыштунку на глыбіню 30 метраў у Мексіцы. І ўсё дзеля шыкоўных фота5

Францыя памяняла правілы выдачы шэнгенскіх віз для беларусаў1

Дзясяткі кажаноў выкінулі на снег каля гімназіі ў Салігорску. І што цяпер?5

Трамп: Прэм'ер Індыі пагадзіўся больш не купляць расійскай нафты4

За рулём дыпламатычнай машыны, якая сутыкнулася з паліцэйскім аўто ў Беластоку, быў консул Беларусі ў Аўстрыі2

У Мінску жанчына выкінула з дзявятага паверха чыхуахуа свайго каханка7

Пракрамлёўскія эканамісты аб'явілі пра пачатак банкаўскага крызісу ў Расіі9

Завяшчаў Карыне Шуляк 50 мільёнаў, а яе бацька лётаў з ім на верталёце за месяц да арышту. Што яшчэ стала вядома з файлаў Эпштэйна9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»32

Калеснікава: Лукашэнка можа пайсці на спыненне рэпрэсій дзеля будучыні і «з нейкай мудрасці»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць