Эканоміка11

Нафтавы і калійны экспарт Беларусі скараціўся на $1,5 млрд

У студзені—маі ў выніку зніжэння сусветных цэн на сыравінныя тавары беларускі нафтавы і калійны экспарт скараціўся больш як на 1,5 млрд. долараў. Як сведчаць звесткі афіцыйнай статыстыкі, экспарт калійных угнаенняў у студзені—маі склаў 727,9 млн. долараў і знізіўся на 37,5% (на 436,2 млн. долараў) у грашовым выражэнні і на 21,9% — у фізічным.

Экспарт беларускіх нафтапрадуктаў у студзені—маі 2016 года склаўся на ўзроўні 2 млрд. долараў і знізіўся ў грашовым выражэнні ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года на 1,1 млрд. долараў (на 35,2%). Пры гэтым у натуральным выражэнні аб'ём экспарту практычна не змяніўся — 7,6 млн. тон.

Такім чынам, з-за зніжэння сусветных цэн на калійныя ўгнаенні і нафтапрадукты беларускі экспарт у студзені—маі знізіўся больш як на 1,5 млрд. долараў.

Пры гэтым варта адзначыць, што ў першым квартале Беларусь недаатрымала амаль 100 млн. долараў ад экспарту ўласнай нафты. Так, у студзені—маі экспарт беларускай нафты ў Германію склаў 673 тыс. тон на 167,9 млн. долараў. У фізічным выражэнні экспарт беларускай нафты ў параўнанні са студзенем—маем мінулага года не змяніўся, у вартасным — скараціўся на 36,7%.

Як паведамлялася раней, таварны экспарт Беларусі ў студзені—маі склаў 8,9 млрд. долараў і знізіўся ў параўнанні з такім жа леташнім перыядам на 19,2%, або на 2,1 млрд. долараў. Такім чынам, унёсак трох згаданых тавараў (нафтапрадуктаў, калійных угнаенняў і нафты) у зніжэнне беларускага экспарту ў студзені—маі склаў 77%.

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей выказаў незадавальненне дынамікай беларускага экспарту ў гэтым годзе. «Адразу адзначу, што дынаміка па экспарце за пяць месяцаў 2016 года не можа радаваць — заданне на 2016 год не выконваецца», — заявіў ён 13 ліпеня на працоўнай нарадзе кіраўнікоў беларускіх дыпламатычных і консульскіх службаў з членамі ўрада. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства падкрэсліў, што ў студзені—маі заданне па нарошчванні экспарту выканалі толькі 15 з 59 беларускіх замежных устаноў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Усе навіны →
Усе навіны

Шматдзетнаму бацьку-вахтавіку з Мазыра, якога хацелі пазбавіць бацькоўскіх правоў, удалося вярнуць дзяцей1

Пяскоў пракаментаваў абвінавачванні ў атручванні Навальнага надзвычай рэдкім звыштаксічным ядам6

Лукашэнка заявіў, што будзе ўдзельнічаць у Радзе міру, але пазней8

Лукашэнка заявіў, што прапаноўваў ЗША ідэальны варыянт наконт Венесуэлы, але яны зрабілі глупства12

«Вагнер» пераключыўся на дыверсіі ў Еўропе5

У Брэсце пенсіянерка патанула ў Мухаўцы — яна карміла лебедзяў і ўпусціла ў ваду корм1

Лукашэнка пачуў страхі расіян згубіць Беларусь і тэрмінова пачаў запэўніваць у вечнай любові15

Беларусаў шакавалі школьнікі з Кармы — яны не пераклалі ніводнага беларускага слова42

«Я нядаўна быў у Кіеве і чуў ацэнкі вашай працы — яны далёкія ад трыумфальных». Дарадца Ціханоўскай рэзка адказаў Кавалеўскаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне14

Падрабязнасці нападу падлеткаў з бітай і пісталетамі на катэдж у Смалявіцкім раёне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць