Рэспубліканскі кандыдат у прэзідэнты ЗША Дональд Трамп паабяцаў у выпадку абрання ў першую чаргу клапаціцца пра ЗША, заявіўшы, што краіна павінна спачатку «навесці парадак у сябе», перш чым спрабаваць змяніць паводзіны іншых краін.
Пра гэта ён сказаў у інтэрв'ю газеце New York Times.
«Не думаю, што ў нас ёсць права займацца маралямі. Паглядзіце, што адбываецца ў нас у краіне. Як мы можам займацца маралізатарствам, калі людзі спакойна забіваюць паліцыянтаў?»
«Мы ў першую чаргу будзем клапаціцца пра нашу краіну, перш чым турбавацца аб іншых у свеце», — сказаў ён.
Згодна з New York Times, Трамп заявіў, што ён прымусіць саюзнікаў узяць на сябе выдаткі на абарону, якія ЗША неслі на працягу дзесяцігоддзяў, адмовіцца ад шматгадовых дамоваў, якія ён лічыць нявыгаднымі, і перагледзець само паняцце партнёра Злучаных Штатаў.
Ён таксама сумняваецца, што, будучы прэзідэнтам, ён аўтаматычна працягне гарантыі бяспекі, дзякуючы якім 28 членаў НАТА ўпэўненыя, што іх падтрымае ўся ваенная моц ЗША.
У прыватнасці, адказваючы на пытанне аб пагрозлівых дзеяннях Расіі, якія выклікаюць трывогу ў невялікіх краін Балтыі, маладых сяброў НАТА, Трамп сказаў, што калі Расія нападзе на іх, то рашэнне аб тым, прыходзіць ім на дапамогу, ён будзе прымаць толькі пасля праверкі, ці выконвалі гэтыя краіны «свае абавязацельствы перад намі».

Каментары