Афіша

«Ракуцёўскае лета — 2016» — 31 ліпеня

31 ліпеня (нядзеля) у Ракуцёўшчыне (Маладзечанскі раён) пройдзе традыцыйнае свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета - 2016».

Улетку 1911 года пасля амаль 15-гадовага растання Максім Багдановіч нарэшце вярнуўся на родныя беларускія землі. Прыветным, цёплым, утульным куточкам, дзе малады паэт правёў летнія месяцы, стала Ракуцёўшчына. Тут, у ваколіцах фальварка Вацлава Лычкоўскага, Максім Багдановіч знайшоў сапраўдную крыніцу для натхнення — жыццё беларускай вёскі. Навокал гучала жывая родная мова, якой паэт імкнуўся авалодаць з найбольшай дасканаласцю.

Летнія водары лугоў, бруенне крыніц, шапаценне лясоў, птушыныя спевы… Усё гэта адгукалася ў душы паэта. І няспыннай плынню ліўся з-пад рукі радок за радком на старонкі. А неўзабаве тоўсценькі сшытачак, спярэшчаны раўнюткім почыркам, стаўся асновай адзінага прыжыццёвага зборніка вершаў Максіма Багдановіча «Вянок». Менавіта побыт у Ракуцёўшчыне і падарожжа да яе дапамаглі Максіму яшчэ глыбей акунуцца ў вір беларускай гісторыі, сапраўднага вясковага жыцця з няспынна гаваркімі сябрамі, суседзямі, вяскоўцамі. І з такой чароўнай летняй прыродай!

У гэты незабыўны мікракосмас ліпеньскай Ракуцёўшчыны Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае даўніх сяброў і усіх, хто хоча апынуцца ў атмасферы сапраўднага шляхецкага фальварка стогадовай даўніны. Хто ведае, мо, няўлоўнае натхненне, што і дагэтуль невычарпальнай крыніцай струменіць поруч з маладзечанскай вёсачкай, запануе над усімі, хто пройдзе сцежкамі геніяльнага беларускага паэта.

Праграма святкавання

11.00 - прывітальная імпрэза каля памятных камянёў; 

12.00 - літаратурна-музычная імпрэза, у якой прымаюць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі: пісьменнікі – Навум Гальпяровіч, Людміла Рублеўская, Людміла Хейдарава, Валярына Кустава, Юля Цімафеева, Андрэй Хадановіч, Зміцер Арцюх, Таццяна Нядбай, Серж Мінскевіч, музыкі – Алесь Камоцкі, Вольга Акуліч, Алеся Сівохіна.

Даезд

Электрычка Мінск — Маладзечна да станцыі «Уша» (в. Краснае), далей спытаць, куды ісці. 08:57 (прыезд у 10:18), 09:52 (11:14)

Або маршруткамі Мінск — Чысць ад вул. Кірава, ходзяць у 8.50, 9:20, 9:50 і г.д.,

або маршруткай Мінск — Маладзечна ад станцыі «Дружная» да в. Краснае. Ходзяць кожныя 15-20 хвілін.

Каментары

Цяпер чытаюць

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл пра перамовы з Лукашэнкам: Гаварылі пра будучыню і пра тое, як нармалізаваць адносіны18

ЗША здымаюць санкцыі з беларускага калію51

Прэм’ер-міністр Тайланда заявіў, што вайна з Камбоджай працягнецца

Чэлентана, Беёнсэ, Лэдзі Гага і нават «Ласкавы май» — што ў плэйлісце Нікола Пашыняна

На юрфаку БДУ па-ціхаму разжалавалі дэкана-даносчыка2

У Індыі фанаты ўчынілі пагром пасля сарванага выхаду Ліянэля Месі1

Сустрэча Лукашэнкі і Коўла працягваецца сёння5

ЕС адмовіўся ад забароны бензінавых аўтамабіляў да 2035 года

Украіна вырашыла да канца года ліквідаваць інтэрнацыянальныя легіёны11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні69

На волі Марыя Калеснікава, Віктар Бабарыка, Марына Золатава, Алесь Бяляцкі, Максім Знак! Агулам вызвалены 123 палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць