Здарэнні1212

Даверлівая беларуска спрабавала выратаваць ад піратаў 750 тысяч фунтаў стэрлінгаў і страціла ўласныя грошы

Чарговы выпадак махлярства праз інтэрнэт зарэгістраваны ў Беларусі. Ахвярай злачынства стала 41-гадовая жыхарка Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.

Фота nastol.com.ua.

Як паведамілі ў Першамайскім РУУС Мінска, куды жанчына звярнулася па дапамогу, у маі яна пазнаёмілася з мужчынам у Facebook. На персанальнай старонцы было ўказана, што яго завуць Nova Gabriele і ён жыве ў Флорыдзе. Вельмі хутка Nova Gabriele увайшоў у давер да жанчыны, і знаёмства перарасло ў рамантычныя адносіны.

Мужчына распавёў, што выйграў тэндар на заключэнне кантракту з аўстралійскай фірмай і вымушаны адправіцца туды на караблі. На шляху судна атрымала пашкоджанні і некаторы час стаяла на якары ў Міжземным моры. Па радыёстанцыі была атрымана інфармацыя, што да карабля набліжаецца пірацкае судна, і каманда была вымушана экстрана прышвартаваць карабель на востраве Лесбас. Каб захаваць маёмасць, а менавіта 750.000 фунтаў стэрлінгаў, новы знаёмы папрасіў даверлівую беларуску атрымаць ад яго імя гэтыя грошы. Жанчына пагадзілася.

Праз некаторы час ёй прыйшоў ліст па электроннай пошце ад [email protected]. У ім былі пазначаны рэквізіты турэцкага банка, на рахунак якога трэба было перавесці 2.290 даляраў ЗША за дастаўку пасылкі. У паведамленні ўказвалася імя адпраўніка — Jenny Yilmaz. Пасля таго як заяўніца перавяла неабходную суму на рахунак банка-атрымальніка, па электроннай пошце ёй прыйшоў яшчэ адзін ліст. У ім паведамлялася, што трэба перавесці яшчэ 7.740 долараў ЗША, таму што першапачатковай сумы нібыта недастаткова для аплаты ўсіх пошлін.

Да таго часу Nova Gabriele перастаў адказваць на паведамленні беларускі, а затым і зусім закрыў ёй доступ да сваёй старонкі.

«Не варта быць залішне даверлівымі ў зносінах з незнаёмымі і малазнаёмымі людзьмі, — пракаментаваў намеснік начальніка Першамайскага РУУС сталіцы Аляксандр Грамовіч. — Калі заводзіце знаёмства ў сацсетках, варта быць вельмі асцярожным і не губляць пільнасць. Ашуканцы размяшчаюць на персанальных старонках не свае фота і даюць недакладную інфармацыю. Яны ўваходзяць у давер, прыдумляюць розныя гісторыі, просяць пераслаць грошы для таго, каб вырашыць праблемы, якія ўзнікаюць раптоўна. Вярнуць пералічаныя грошы вельмі цяжка. Цяпер па гэтым факце праводзіцца праверка».

Каментары12

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

Статкевіч пра невядомае з падзей 2020 года і высновы з іх: Новую ўладу сфармуюць не тыя, хто эміграваў, а тыя, хто прыбярэ старую41

Масіраваная атака дронаў на Ленінградскую вобласць: пажар у порце і калапс у Пулкаве2

Ізраільскія пасяленцы напалі на палесцінскія вёскі на Заходнім беразе. Гэта адбылося пасля гібелі яўрэйскага падлетка11

У Нью-Ёрку самалёт Air Canada сутыкнуўся з пажарнай машынай на ўзлётна-пасадачнай паласе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра11

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць