Грамадства2222

На білбордзе пра Скарыну паблыталі стагоддзе і зрабілі 4 памылкі ФОТАФАКТ

На скрыжаванні вуліц Першамайскай і Пуліхава ў Мінску з'явіўся білборд з сацыяльнай рэкламай, прысвечанай Году культуры. Пільныя мінчукі заўважылі, што аўтары білборда нарабілі на надпісе багата памылак.

На білбордзе паведамляецца: «Помнік Францыску Скарыне, асветніку і грамадскому дзеячу XV стагоддзя ў Мінску».

Між тым навукоўцы лічаць, што беларускі першадрукар нарадзіўся каля 1490 года. Такім чынам, у XV стагоддзі ён паспеў пражыць каля дзесяці гадоў. Асветай і грамадскай дзейнасцю ён займаўся толькі ў наступным, XVI стагоддзі.

У «Мінскрэкламе», якая займалася распрацоўкай білборда, паведамілі, што карцінку і тэкст ім зацвярджалі ў аддзеле ідэалогіі Мінгарвыканкама. Работніца «Мінскрэкламы» пагадзілася, што ў тэксце дапушчаная памылка з указаннем стагоддзя, і паабяцала выправіць.

Дарэчы, гэта не адзіная памылка ў тэксце. Правільны тэкст мусіў бы выглядаць так: «Помнік Францыску СкарынУ, асветніку і грамадскАму дзеячу XVI стагоддзя, У Мінску».

Каментары22

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

Пуцін на закрытай сустрэчы з буйнымі бізнэсменамі прапанаваў ім добраахвотна прафінансаваць вайну з Украінай9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць