Музыка4141

Беларускія добраахвотнікі, што ваююць на баку Украіны, выступілі на фестывалі «Бандэрштат» у Луцку ВІДЭА

Ва ўкраінскім Луцку з 5 па 7 жніўня прайшоў дзясяты «фестываль украінскага духу» «Бандэрштат».

У гэтым годзе партнёрам фэсту стаў атрад «Пагоня». Таксама на фестываль прыехалі беларускія добраахвотнікі, якія служаць ва ўкраінскай арміі, з тактычнай групы «Беларусь» і палку «Азоў». Яны паставілі адмысловы намёт, у якім можна было набыць беларускую сувенірную прадукцыю, а таксама паразмаўляць непасрэдна з добраахвотнікамі. 

У якасці хэдлайнэра на фестывалі выступіў беларускі гурт Brutto. Перад гэтым добраахвотнікі зладзілі акцыю па раздачы беларускіх сцягоў, якія пазней і былі паднятыя падчас выступу гурту. Усяго было раздадзена 100 сцягоў.

Акрамя таго, у рамках імпрэзы адбылася гутарка з лідарам «Маладога фронту» Змітром Дашкевічам.

Таксама ў гутарках узялі ўдзел народныя дэпутаты Надзея Саўчанка і Уладзімір Парасюк. Апошні, убачыўшы беларускі намёт, прыйшоў да добраахвотнікаў, каб выказаць ім сваю падтрымку.

Акрамя Brutto, хэдлайнэрамі фэсту сёлета былі вядомыя ўкраінскія гурты «Тартак», «Антитіла», O.Torvald, «Ролікс», «Браты Гадзюкіны» і пераможца «Еўрабачання» — Джамала.

Перад выступам «Тартаку» з вітальным словам на галоўнай сцэне фэсту выступілі беларускія добраахвотнікі.

Да ўдзелу ў фестывалі запрашаюцца толькі выканаўцы, творчасць якіх мае «праўкраінскі змест».

Але для беларускага гурту традыцыйна робіцца выключэнне. Раней на «Бандэрштаце» ўжо выступалі «Таварыш Маўзэр», Vinsent, «Сцяна», Akute, Terrakod і Brutto.

Акрамя музычнай сцэны, удзельнікаў фестывалю чакалі сустрэчы з ветэранамі Украінскай Паўстанцкай Арміі і вядомымі грамадскімі і культурнымі дзеячамі, літаратурная сцэна і шэраг лекцыяў на разнастайную тэматыку, этнічны кірмаш, начны кінасеанс украінскага кіно на паўстанцкую тэматыку, начныя песенныя вогнішчы і шмат іншага.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

«Кожны дзень — як месяц»: іранцы апісваюць жыццё на фоне авіяўдараў ЗША і Ізраіля1

Аргазм: што норма, а што не норма8

Пуцін намякнуў, што можа сам перастаць пастаўляць Еўропе газ проста цяпер11

Пуцін аддаў Венгрыі двух украінскіх палонных з венгерскім грамадзянствам. МЗС Украіны: Гэта цынічны піяр2

Беларускія дранікі будуць прэтэндаваць на спіс культурнай спадчыны ЮНЕСКА2

Apple выпусціла новы макбук усяго за 600 даляраў3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус7

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць