Грамадства2121

Мітрапаліту Паўлу адмовілі ў зносе гістарычных дамкоў у цэнтры Мінска

Дамы 6, 6а на вуліцы Вызвалення ў Мінску не выключаныя са спісу гісторыка-культурных каштоўнасцяў. Гэта вынікае з пастановы Савета міністраў ад 2 жніўня.

Фота Сяргея Гудзіліна.

Са спісу выключана больш за сто аб’ектаў, у асноўным гэта гарадзішчы і курганныя могільнікі, дзе калісьці праводзіліся раскопкі. З мінскай спадчыны выключаны толькі дом па вуліцы Гарадскі Вал, 5.

У сакавіку сёлета мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел звяртаўся да віцэ-прэм’ера Наталлі Качанавай даць дазвол на выключэнне дамоў на адрасе вул. Вызвалення, 6 і 6а са спісу гісторыка-культурнай спадчыны.

«Паколькі яны не маюць ніякага гістарычнага значэння і не ўяўляюць культурнай ці архітэктурнай значнасці», — упэўнена сцвярджаў мітрапаліт Павел.

«Пастанова Савета міністраў — гэта плёны працы нават не аднаго года, — кажа кіраўнік Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч. — Мы накіроўвалі свае прапановы па ўдасканаленні спісу і ў 2012, і ў 2013, і ў 2014 гадах. Цяпер статус гісторыка-культурных каштоўнасцяў замацаваныя за 14 аб’ектамі, якія прапанавала менавіта наша Таварыства аховы помнікаў. Што тычыцца дамкоў на вуліцы Вызвалення, то, наколькі мне вядома, навукова-метадычная рада пры Мінкульце нават не разглядала магчымасць іх выключэння са спісу».

Павел не хаваў, што БПЦ збіралася знесці будынкі на вуліцы Вызвалення, а на гэтым месцы ўзвесці храм Уваскрасення, а таксама адміністрацыйныя будынкі Беларускага экзархата. Аднак пасля таго, як просьба мітрапаліта Паўла была агучаная публічна, на яе сталі рэагаваць дзяржаўныя чыноўнікі.

Начальнік упраўлення па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Мінкультуры Ігар Чарняўскі яшчэ ў красавіку запэўніў, што яго ведамства разглядае магчымасць аднаўлення будынкаў.

«Тры будынкі ўяўлялі паміж сабой цікавы комплекс. Не ўяўляюць гістарычнай каштоўнасці? Але паасобныя будынкі вакол Нотр-Дам дэ Пары нібыта таксама не ўяўляюць ніякай каштоўнасці, а разам ствараюць непаўторны ансамбль. Гэтак можна зруйнаваць палову Рыма, калі ісці такой логікай. У Вільні палову дамоў можна грохнуць», — сказаў знаўца гісторыі Мінска Сяргей Харэўскі.

Як бачым, дамкі ўдалося адстаяць, цяпер пытанне за рэстаўрацыяй.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская IT-кампанія адправіла літоўскі экіпаж на ралі «Дакар-2025»11

Еўропу паралізавала снегам, а на Беларусь насоўваецца магутны цыклон «Улі». Чакаюцца гурбы да 40 см і маразы да -2512

У Маскве гарэў абаронны завод «Салют». Там вырабляюць рухавікі для баявых самалётаў8

Борыс Джонсан атрымаў узнагароду ад імя Святланы Ціханоўскай11

Хакерка з дапамогай штучнага інтэлекту публічна знішчыла «Tinder для неанацыстаў»32

Белы дом пагражае судзіць у ЗША экіпаж захопленага танкера. Масква пацвердзіла, што на борце расіяне29

Boston Dynamics пачынае серыйную вытворчасць робата-гуманоіда Atlas. Ён пойдзе працаваць на заводы Hyundai1

Цудаў не будзе для тых, хто спадзяваўся схуднець без дыеты. Папулярнае інтэрвальнае галаданне не дзейнічае без дэфіцыту калорый6

«А ты служыў?» Віталь Карпанаў адслужыў на Раство ў царкве6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў16

«Муж сышоў з Сіплым і Малым». Імаверна, пад Краматорскам украінцы адным махам убайдосілі трох беларускіх наёмнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць