Грамадства33

Эксперт: Тэрмін здачы БелАЭС пераносіцца як мінімум на год

Адтэрміноўка здачы ў эксплюатацыю атамнай электрастанцыі, якая ўзводзіцца блізу Астраўца на Гарадзеншчыне, можа скласьці год. Такая затрымка можа быць выкліканая патрабаваньнем беларускага боку паставіць новы корпус рэактара ўзамен таго які быў пашкоджаны 10 ліпеня.

Пра гэта на ўмовах ананімнасьці заявіў Інтэрфаксу неназваны адмысловец, якога прадстаўляюць як дасьведчанага экспэрта ў дадзенай галіне.

На думку спэцыяліста, дзяржкарпарацыі «Росатом», магчыма, давядзецца аддаць Беларусі корпус рэактара энэргаблёку № 2, які будуецца для Ленінградзкай АЭС-2:

«Праблема не ў рамонце, бо там быў дотык да зямлі, пашкоджаныя некалькі трубак. Гэта можна было аднавіць проста на пляцоўцы. Але цяпер давядзецца аддаваць рэактар з другога блёку ЛАЭС-2, ён у вялікай ступені гатоўнасьці», — лічыць суразмоўца агенцтва.

Беларуская АЭС узводзіцца паводле расейскага праекту «ВВЭР-1200», генпадрадчык будоўлі — «Атамбудэкспарт», структура «Росатома». Станцыя мае складацца з двух энэргаблёкаў магутнасьцю 1200 МВт кожны. Пуск першага энэргаблёку плянаваўся на 2018 год, другога — да 2020-га.

У ноч на 10 ліпеня адна з субпадрадных арганізацыяў перасоўвала корпус рэактара. У нейкі момант груз перакасіла, і ён сутыкнуўся зь зямлёй. Першы намесьнік кіраўніка «Росатома» Аляксандар Лакшын запэўніў, што ніякіх сур’ёзных пашкоджаньняў не было, «проста сьцерлася заводзкая фарба».

Аднак пад ціскам грамадзкасьці Міністэрства энэргетыкі Беларусі накіравала расейскаму боку апавяшчэньне аб рашэньні замяніць корпус рэактара БелАЭС. У дадзеным выпадку, як лічыць экспэрт энэргетычнага рынку, пытаньне набывае ня столькі тэхнічнае, колькі палітычнае і іміджавае адценьне. З гэтай прычыны зрух здачы Беларускай АЭС у эксплюатацыю можа скласьці 10—12 месяцаў.

Корпус рэактара каштуе 700—800 млн рублёў. Такія выпадкі звычайна страхуюцца, але дадзены выпадак — наўрад ці страхавы, таму што прамая віна ў здарэньні ляжыць на генпадрадчыку («Атамбудэкспарт». — ІФ) і падрадчыку (ЗАТ «Сезам»). Адпаведна, гэта іхнія страты, сказаў экспэрт.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

Беларускі хакеіст згуляе ў матчы зорак АХЛ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі39

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць