Свет

Іран сабраўся пазычыць у Расіі 5 млрд даляраў

Парламент Ірана ўхваліў дакумент, які дазваляе ўраду прасіць у Расіі ў якасці пазыкі 5 млрд даляраў.

Рашэнне аб пазыцы падтрымалі 145 парламентарыяў, 45 выказаліся супраць, паведамляе іранскае інфармацыйнае агенцтва «Фарс».

Грошы, якія Іран разлічвае атрымаць у Масквы, будуць выдаткаваныя на інфраструктурныя праекты. У прыватнасці, улады краіны плануюць патраціць расійскія грошы на будаўніцтва АЭС, рамонт і будаўніцтва чыгунак, узвядзенне плацін і ірыгацыйных сістэм.

Умовы, на якіх Іран разлічвае атрымаць у Расіі сродкі, будуць абмяркоўвацца урадам. Пакуль не ясна, ці зможа Іран прыцягнуць для рэалізацыі праектаў на расійскія грошы кампаніі не з Расіі, альбо да выканання праектаў Тэгеран будзе абавязаны прыцягваць у асноўным расійскія фірмы.

Спікер іранскага парламента Алі Ларыджані заявіў, што Расія гатовая даць пазыку пад 2% тэрмінам больш, чым на год.

Аналітыкі адзначаюць, што намер Ірана ўзяць у Расіі пазыку грошы кажа аб складанай фінансавай сітуацыі ў Іране з-за падзення даходаў ад продажу нафты.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі5

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі хакеіст стаў найгоршым па карыснасці ў НХЛ1

Там, дзе стагоддзе таму гучала беларуская мова, сёння пануе польская. Што засталося ад беларускіх гаворак у Літве22

Доўгія пазногці больш не ў модзе. А якія цяпер у модзе?1

Мерц абвінаваціў Трампа ў «маштабнай эскалацыі» канфлікту з Іранам21

На таргі выставілі некалькі карцін Шагала. Адну з іх ужо прадалі за $3,6 мільёна

Улады патлумачылі, чаму ліквідавалі арганізацыю «КіндэрВіта», якая дапамагала дзецям, хворым на рак3

«2 мая пасадзіла бульбу, 4‑га — пасадзілі мяне». Беларуска вярнулася з Польшчы дапамагчы маме — і села за падтрымку Украіны4

У Расіі забараняюць экспарт бензіну3

Міністр культуры хоча ў беларускіх тэатрах дрэс-кода11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі5

Вынеслі прысуд Паліне Зыль — блогерцы, якая стала нулявым пацыентам справы Гаюна, бо ў яе знайшлі тую самую спасылку ад Матолькі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць