Грамадства

У Беларусі вызначаныя зоны, дзе забаронены запуск авіямадэлей

У Беларусі вызначаны пералік зон, дзе забароненае выкарыстанне авіямадэлей. Адпаведная пастанова Міністэрства абароны апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Пастанова №18 ад 22 жніўня 2016 года «Аб устанаўленні пераліку зон, забароненых для выкарыстання авіямадэлей» падпісаная міністрам абароны Андрэем Раўковым, а таксама ўзгодненая з Міністэрствам транспарту і камунікацый.

У дадатку да пастановы падаецца пералік з 16 зон з каардынатамі межаў (цэнтра) у Сусветнай сістэме геадэзічных каардынат 1984 года (WGS-84). Радыус зон — ад 1 да 10 км.

Пералік зон, забароненых для выкарыстання авіямадэлей, вызначаецца Міністэрствам абароны па ўзгадненні з Міністэрствам транспарту і камунікацый.

Пад словам «авіямадэль» разумеецца «лятальны апарат без чалавека на борце, кіраванне палётам якога магчыма толькі пры ўмове візуальнага кантакту з ім, а таксама некіравальны свабодналятаючы апарат». Дадзеныя прылады не падлягаюць дзяржаўнай рэгістрацыі.

Выкарыстанне авіямадэлей забараняецца ў межах зон, забароненых для іх выкарыстання, без узгаднення з дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі), у інтарэсах якіх вызначаныя такія зоны; у выпадках, якiя вызначаюцца службай бяспекі прэзідэнта Беларусі; на вышыні, якая перавышае 100 м ад узроўню зямной (воднай) паверхні; агульнай масай больш за 0,5 кг без адпаведнай маркіроўкі авіямадэлі.

Абавязковай маркіроўцы падлягаюць авіямадэлі агульнай масай больш за 0,5 кг. Маркіроўка авіямадэлі ажыццяўляецца уладальнікам авіямадэлі на бачных частках канструкцыі або на яе схаваных частках, да якіх магчымы доступ без выкарыстання інструментаў. Нанесеныя сімвалы павінны быць чытэльныя пры візуальным аглядзе авіямадэлі.

Пры выкарыстанні авіямадэлі карыстальнік абавязаны выконваць правілы эксплуатацыі авіямадэлі і выконваць патрабаванні бяспекі, прадугледжаныя вытворцам, прымаць усе магчымыя меры (аж да спынення выкарыстання авіямадэлі) у выпадку ўзнікнення пагрозы прычынення шкоды жыццю, здароўю і (або) маёмасцi фiзiчнай асобы (індывідуальнага прадпрымальніка ) або юрыдычнай асобы.

Асноўныя палажэнні пастановы набылі моц з 28 жніўня.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў11

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

У Гомелі пры выбуху газу абрынуліся перакрыцці ў трох кватэрах

Лосік расказаў, як сядзеў у СІЗА КДБ з дэлегатам УНС — палкоўнікам міліцыі, які п'яным ледзь не забіў жонку3

Галоўную ялінку Добруша спілавалі ў двары мясцовай жыхаркі ФОТЫ4

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі83

Віктар Лукашэнка ўзнагародзіў Дзмітрыя Лукашэнку28

КДБ гадамі выкарыстоўваў шпіёнскую праграму для сачэння за журналістамі7

Расія не збіраецца спыняцца. Міністэрства абароны РФ назвала задачы «СВА» на 2026 год5

У «Мінск-Свеце» ў наступным годзе плануюць перастаць будаваць жыллё2

Пуцін: Расія зойме свае гістарычныя тэрыторыі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў11

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць