Грамадства44

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года, які паводле ўсходняга гараскопу з'яўляецца годам Вогненнага Каня, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Выбар правялі праз галасаванне ў сацсетках. Усе ахвотныя маглі прагаласаваць за аднаго з васьмі прадстаўленых коней з розным характарам і знешнасцю.

Перамогу атрымала шасцігадовая кабыла Зара. Яна гнядая, сумесь беларускай запражной і латвійскай цеплакроўнай пароды.

У заапарк Зара прыйшла ў 2020 годзе, і супрацоўнікі прызнаюцца, што гэта была любоў з першага погляду. Зара вельмі прывязаная да чалавека: ходзіць за заатэхнікам хвастом, разумее інтанацыі, спакойная і добразычлівая, працуе з дзецьмі і катае маладых коннікаў вельмі асцярожна.

Другое месца ў галасаванні заняла Смолка — дзесяцігадовая цёмна-шэрая кабыла-поні, якая нарадзілася ў заапарку і з’яўляецца ўлюбёнкай дзяцей.

Трэцяе месца — Піён, спакойны і дружалюбны конік поні-класа, якога прывезлі ў заапарк ужо дарослым.

Акрамя гэтага, сярод кандыдатаў былі і іншыя цікавыя коні, напрыклад, Орлік, які сам прыходзіць на працу ў запрэжцы, і Мелодыя, вараная кабыла са складаным, але цікавым характарам.

Заатэхнік заапарку Алена Якушэвіч адзначае, што цалкам падтрымлівае выбар падпісчыкаў: Зара — яе ўлюбёны конь, і выбар сімвала года, на яе думку, справядлівы.

Усяго ў Мінскім заапарку цяпер жывуць дзесяць коней, пяць поні і тры вослікі. 

Каментары4

  • тсссссс
    17.12.2025
    гэта Пагоня ?
  • Žvir
    17.12.2025
    Cudoŭny symbal. :)
  • беспрацоўны
    18.12.2025
    Цікавы сімбаль. І крыніца, якую вы выкарыстоўваеце, таксама цікавая:

    https://minsknews.by/rukovodstvo/

    Заапарк - адно з 2-х месцаў грамадскіх прац для грамадзян у статусе "беспрацоўны". Другое - батанічны сад. Накіраванне выдаецца беспрацоўнаму на адзін дзень у батанічны сад і колькі заўгодна дзён у заапарк.

    Грошы гэтым двум установам пераводзіць дзяржаўная служба занятасці. У маім выпадку 29 byn заробку прыходзіцца чакаць 30 дзён. Сёння вось акурат 30-ты. Чакаю аплаты за 18-е лістапада.

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Z-блогера, які нечакана заклікаў аддаць Пуціна пад суд, адправілі ў псіхбальніцу8

Жыгар высветліў асобы правакатараў на Плошчы-200610

ЗША хочуць, каб адносіны паміж Беларуссю і Літвой палепшыліся7

Джон Коўл заявіў пра магчымасць хуткага асабістага кантакту паміж Лукашэнкам і Трампам4

Коўл распавёў, як падзеі на Блізкім Усходзе змянілі стаўленне ЗША да вайны ва Украіне1

Коўл: Мы абмеркавалі магчымую паездку Лукашэнкі ў ЗША43

У інтэрнэце прадаюць вагі з 1980‑х

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА4

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць