Грамадства2222

Вядомы фатограф Сяргей Плыткевіч звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Вярхоўнага суда

Адзін з найбольш аўтарытэтных сучасных беларускіх фатографаў, заснавальнік краязнаўчага выдавецтва «Рыфтур» Сяргей Плыткевіч звярнуўся з адкрытым лістом да старшыні Вярхоўнага суда Валянціна Сукалы. Тэкст ліста размешчаны на старонцы Плыткевіча ў фэйсбуку.

Фота: tvr.by

Плыткевіч просіць Сукалу адказаць на некалькі пытанняў, якія з'явіліся па выніках судовага разгляду паміж фатографам Антонам Матолька і Белтэлерадыёкампаніяй.

Нагадаем, Матолька падаў у суд на БТ за тое, што тая выкарыстоўвала ў сваім навінавым выпуску яго фатаграфіі паўночнага ззяння без згадкі аўтара. Юрыст, які прадстаўляў на судзе Белтэлерадыёкампанію, заявіў, спасылаючыся на вынікі экспертызы, што дадзеныя фатаграфіі не могуць быць аб'ектам аўтарскага права, паколькі не адпавядаюць прыкметам фатаграфічнага твора, і што СМІ могуць свабодна пазычаць такія фота для падрыхтоўкі матэрыялаў пра сацыяльныя з'явы.

Экспертызу праводзіў супрацоўнік Акадэміі мастацтваў Андрэй Чупрынскі. Суд адмовіў пазоўнікам у магчымасці правесці альтэрнатыўную экспертызу фатаграфій.

У выніку судовая калегія па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага суда Беларусі адмовіла Антону Матольку ў пазове да Белтэлерадыёкампаніі.

«Гэта першы прысуд па законе «Аб аўтарскім праве», які, па маім глыбокім перакананні, не проста не адпавядае літары законе — прычым тут сацыяльная з'ява і творчая фатаграфія? — але і заснаваны на абсалютна непрафесійнай экспертызе, на думцы чалавека, які не мае дачынення да фатаграфіі як такой і фотамастацтва ў цэлым», — адзначае ў сваім лісце Сяргей Плыткевіч.

Па яго перакананні, «практыка судовай экспертызы, калі мы хочам, каб у Рэспубліцы Беларусь выконваліся законы і паважаліся рашэнні судоў, павінна грунтавацца на заключэннях экспертаў у канкрэтнай вобласці ведаў, а не проста людзей, якія атрымалі адпаведную адукацыю». Пры гэтым іншы бок канфлікту «павінен мець магчымасць агучыць у судзе альтэрнатыўнае меркаванне прафесійных экспертаў», падкрэслівае Плыткевіч.

У сувязі са створаным прэцэдэнтам аўтар звароту задае старшыні Вярхоўнага суда пытанне: «ці мае права выдавецтва «Рыфтур», а таксама ўсе іншыя выдавецтвы Рэспублікі Беларусь, якія выпускаюць краязнаўчую літаратуру пра родную краіну, гэтак жа, як і Белтэлерадыёкампанія, выкарыстоўваць без дазволу аўтараў і выплаты ім ганарараў здымкі, на якіх адлюстравана прырода і архітэктура нашай краіны»?

«Калі адказ «так», то беларускім заканадаўцам для замацавання гэтай практыкі неабходна ўносіць змены ў закон «Аб аўтарскім праве», пры гэтым не варта забываць пра тое, што ва ўсіх астатніх краінах свету правы творчых работнікаў строга абаронены. Калі адказ «не», то чаму выключэнне робіцца толькі для Белтэлерадыёкампаніі?» — піша Сяргей Плыткевіч.

Каментары22

Цяпер чытаюць

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка Алега Гайдукевіча працуе псіхолагам12

Украінскі сурок спрагназаваў, калі прыйдзе вясна2

20‑гадовая Кацярына Копіна знайшлася5

КДБ пачаў кар’еру Кардаш, падсунуўшы яе ў Мінску 55‑гадоваму гуру ўкраінскай журналістыкі15

У Іране арыштавалі сцэнарыста фільма «Простая выпадковасць», намінаванага на «Оскар»2

Лабковіч: Я не ўяўляў, у што гэта насамрэч ператворыцца і што мяне чакае далей у гэтай сістэме4

Трамп раз'юшыўся праз жарт пра сябе на «Грэмі»8

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?2

Белпол: «Эпштэйн не даехаў да Беларусі». А кім былі бацькі яго каханкі Карыны Шуляк?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць