Грамадства

Прызначаны пасол Брытаніі

Дагэтуль Найджэл Гулд-Дэвіс быў часовым павераным у справах Вялікабрытаніі ў Менску.

Найджэл Гулд‑Дэвіс прызначаны паслом Злучанага Каралеўства Вялікабрытаніі і Паўночнай Ірландыі ў Беларусі. Дагэтуль ён быў часовым павераным у справах Вялікабрытаніі ў Мінску.

«З’явілася магчымасць застацца і працягваць працаваць у Беларусі ў якасці пасла, — паведаміў БелаПАН Н.Гулд‑Дэвіс. — На працягу апошніх месяцаў я вельмі палюбіў гэтую краіну. Мне так прыемна жыць і працаваць тут, што я ахвотна даў згоду».

Н.Гулд‑Дэвіс раней працаваў першым сакратаром па эканамічных пытаннях у пасольстве Вялікабрытаніі ў Расіі. У Мінск прыбыў у канцы жніўня 2007 года. Выконваў абавязкі кіраўніка дыпмісіі, бо прызначаны летась новы пасол Вялікабрытаніі Майкл Хэдак так і не здолеў пачаць выкананне сваіх абавязкаў з прычыны хваробы.

Ранейшы пасол Вялікабрытаніі ў Беларусі Браян Бенет паехаў у канцы чэрвеня 2007 года ў сувязі з заканчэннем службовых паўнамоцтваў.

БелаПАН

Каментары

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Усе навіны →
Усе навіны

Урад Ціханоўскай прыняў пастанову «Аб беларускім партызанска-супраціўным руху»25

У Будслаўскім касцёле люты холад: прыхаджане стаяць у пухавіках і шапках, а святары адпраўляюць службу ў пальчатках4

Міжнародная ліга КВЗ спыняе сваю працу ў Мінску пасля 12 гадоў3

Ад 7 еўра за гадзіну на будоўлі ў Гамбургу да 14 еўра на Алімпіядзе ў Парыжы: досвед беларуса пра заробкі ў Еўропе6

Сёння ўначы было амаль да 30 градусаў марозу

Канец эпохі цалкам бясплатнага ШІ? У ChatGPT з'яўляецца рэклама, і вось як яна будзе выглядаць5

Маладую фатографку з Баранавічаў асудзілі за палітыку. Яна толькі нядаўна стала мамай2

У Гомелі кіроўца трапіў у занос і вылецеў на прыпынак з людзьмі. Цудам усё скончылася добра ВІДЭА2

Ціханоўская можа наведаць Украіну ў канцы лютага — пачатку сакавіка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга4

На Шры-Ланцы ў 37 гадоў памёр беларускі кінапрадзюсар Андрэй Маталыга

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць