Спорт44

17 футбалістаў і трэнер праходзяць па справе аб дамоўных матчах у Беларусі

Следчы камітэт Беларусі працягвае расследаванне крымінальнай справы аб правядзенні дамоўных матчаў у чэмпіянаце Беларусі па футболе.

dynamo-brest.by

Як паведамляецца на сайце камітэта, у якасці падазраваных і абвінавачаных па крымінальнай справе праходзяць 18 чалавек: два былыя футбалісты, адзін з якіх займаўся трэнерскай працай, 14 футбалістаў клубаў «Іслач», «Ашмяны» і «Прамень», былы трэнер ФК «Іслач» і грамадзянін Украіны.

Тэрмін папярэдняга расследавання падоўжаны да снежня 2016 года.

Як адзначаецца ў паведамленні, некаторыя футбалісты самастойна з'явіліся з павіннай. Яны могуць прэтэндаваць на спыненне крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх на падставе арт. 30 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі.

Нагадаем, у ліпені праваахоўнікі паведамілі пра выяўленне дамоўных матчаў у першай лізе. Пад падазрэнне трапілі паядынкі «Баранавічы» — «Ашмяны» (1:0, 5 чэрвеня) і «Ашмяны» — «Прамень» (3:3, 2 ліпеня).

У жніўні з'явілася інфармацыя аб тым, што супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС выявілі факт арганізацыі дамоўнага матчу ў вышэйшай лізе паміж камандамі «Іслач» — «Дынама-Брэст», які прайшоў 30 красавіка 2016 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Гандаль каштоўнасцямі непрымальны, Літва па-ранейшаму будзе блакаваць транзіт беларускіх угнаенняў4

Пад Полацкам сутыкнуліся аўтобус і легкавік, два чалавекі загінулі1

«Галава выбухала знутры». Белы дом распаўсюдзіў сведчанні аб выкарыстанні сакрэтнай зброі пры захопе Мадура16

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць