Эканоміка88

Расатам: Замена корпуса рэактара БелАЭС азначае адтэрміноўку ўводу блока на паўгода

Замена корпуса рэактара на Беларускай АЭС прывядзе да адтэрміноўкі ўводу блока як мінімум на паўгода. Пра гэта заявіў журналістам першы намеснік кіраўніка «Расатама» Аляксандр Лакшын у кулуарах World Nuclear Association (WNA) Symposium — 2016 у Лондане.

«Гэта адкідвае нас як мінімум на паўгода, а то і больш, назад па тэрмінах уводу блока», — сказаў ён, каментуючы сітуацыю з заменай корпуса. «Цяпер якраз мы ўзгадняем з заказчыкам новы графік, дзе і вызначаецца, наколькі мы змяшчаем тэрмін пуску», — дадаў Лакшын. Ён растлумачыў, што ніякіх праблем з выбарам іншага корпуса для замены няма. «У нас завяршальны этап вырабу корпуса другога рэактара (гэтай жа станцыі)», — нагадаў Лакшын. Ён таксама адзначыў, што, акрамя таго, ёсць і корпус, прызначаны для Балтыйскай АЭС.

У далейшым корпус першага рэактара, замяніць які папрасіў беларускі бок, можа быць выкарыстаны для іншых праектаў. «Сам корпус працаздольны дакладна, з пункту гледжання ядзернай бяспекі ў нас ніякіх сумневаў няма», — падкрэсліў топ-менеджар. «Ён можа быць выкарыстаны на нашай пляцоўцы, напрыклад, на Ленінградскай АЭС. Мы пакуль яшчэ лёс гэтага корпуса дэталёва не абмяркоўвалі, але мы будуем так шмат новых блокаў па падобных праектах, што дакладна прымяненне яму знойдзем», — сказаў на заканчэнне Лакшын.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу2

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Усе навіны →
Усе навіны

У Століне да юбілею горада адкрылі сквер без травы і дрэваў, але з металічным сталом8

Расійскія дыверсанты ледзь не ўчынілі выбух у жылым доме ў Вільні7

У Мінску за немалыя грошы здаецца кватэра з абсалютна дабітым санвузлом

Дзмітрый «Шэры кот» Казлоў — пра тое, як стаў палітычным блогерам і за гэта аказаўся за кратамі. А цяпер будуе новае жыццё ў выгнанні2

Магутны ўдар нанесены па нафтаперапрацоўчым заводзе «Газпрама» ў Башкартастане, за 1400 км ад украінскай мяжы4

Кампанія Meta прэзентавала разумныя акуляры за 799 даляраў1

Ва Уздзе затрымалі мужчыну, якога падазраюць у сэксуальных дзеяннях з чатырохгадовым хлопчыкам

На матч аматарскай медыялігі ў Мінску прададзена ўжо 15 тысяч квіткоў2

Ці паўплывае Кітай на Лукашэнку, каб польская мяжа адкрылася?21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу2

Што расказваў Статкевіч суседзям у ноч перад выездам на мяжу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць