Паведамленне аб тым, што чалавека засыпала у траншэі, паступіла баранавіцкім выратавальнікам у 19:34 у чацвер. Калі да месца выкліку прыбылі падраздзяленні МНС, на глыбіні каля 3-х метраў у траншэі знаходзіўся малады чалавек, часткова засыпаны зямлёй. Студэнт праводзіў работы па ўладкаванні каналізацыі да прыватнага жылога домаўладання.
Ратавальнікі ўручную адкапалі хлопца з-пад грунту і перадалі брыгадзе медыкаў. Пацярпелы шпіталізаваны ў бальніцу з папярэднім дыягназам «пералом левай ключыцы, агульнае пераахаладжэнне».

Каментары