Палата прадстаўнікоў ЗША прыняла закон «Аб падтрымцы стабільнасці і дэмакратыі ва Украіне»
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ўрад Злучаных Штатаў Амерыкі прыняў рашэнне падтрымаць Украіну шляхам прадастаўлення краіне летальнай зброі. Гэты пункт утрымліваецца ў прынятым Палатай прадстаўнікоў ЗША законе «Аб падтрымцы стабільнасці і дэмакратыі ва Украіне». Пра гэта Парашэнка напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.

У Пасольстве Украіны ў ЗША паведамілі, што дакумент ініцыяваны сустаршынёй Камітэта па замежных справах Палаты прадстаўнікоў Эліёт Энгель і ўнесены ім сумесна з кангрэсменам-рэспубліканцам Адамам Кінзінгерам.
Паводле прынятага закона, ЗША не будуць прызнаваць анексію Расійскай Федэрацыяй Крымскага паўвострава. Уведзеныя ў дачыненні да РФ санкцыі будуць захаваныя да таго моманту, пакуль прэзідэнт ЗША асабіста не накіруе ў Кангрэс дакумент, у якім будзе пацвярджацца аднаўленне суверэнітэту Украіны. Акрамя гэтага, асобныя палажэнні закона вызначаюць дзеянні, якія будуць накіраваныя на супрацьдзеянне расійскай прапагандзе. Таксама згадваецца ў ім і прыцягненне міжнародных інвестыцый у эканоміку Украіны.
«У пералік прадугледжаных законам каардынаваных з саюзнікамі і партнёрамі ЗША сродкаў падтрымкі Украіны ўключаныя летальныя абарончыя сістэмы ўзбраенняў», — гаворыцца ў паведамленні.
Закон набудзе моц толькі пасля яго падтрымкі сенатам ЗША і падпісання амерыканскім прэзідэнтам.
-
Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі Іран пра магчымасць ваеннага ўмяшання
-
У Тэхасе мужчына расстраляў натоўп каля бара. СМІ звязваюць гэта з амерыканскімі ўдарамі па Іране
-
ЗША пацвердзілі выкарыстанне стэлс-бамбардзіроўшчыкаў B-2 для ўдараў па Іране. Яны выканалі беспасадачны пералёт праз палову свету з базы ў Місуры
Каментары