Аўто1212

У Мінску адкрыюць першы ў краіне «разумны паркінг» на тысячу аўтамабіляў

Першы ў Беларусі «разумны паркінг» плануюць адкрыць 17 кастрычніка ў цэнтры Мінска. Буйны будынак, большасць працэсаў у якім аўтаматызаваная, стане часткай гандлёва-забаўляльнага цэнтра Galleria Minsk, які будуецца на праспекце Пераможцаў, паведамілі прадстаўнікі кампаніі-забудоўшчыка.

galleria-minsk.com

Паркінг плошчай 27 тыс. кв. м зможа змясціць да тысячы аўтамабіляў. Гэта адна з самых буйных ахоўных стаянак у сталіцы. Будынак распасціраецца ўздоўж вуліцы Дзімітрава і ўключае пяць узроўняў, у тым ліку падземны паверх. Адкрыццё паркінга дазволіць разгрузіць ад аўтамабіляў цэнтр Мінска, адзначылі ў кампаніі.

Паркінг абсталяваны «разумнымі тэхналогіямі». Сотні датчыкаў збіраюць інфармацыю з усіх паверхаў і перадаюць у цэнтр кіравання. Многія працэсы працякаюць без удзелу дыспетчара: напрыклад, сістэма вентыляцыі ўключаецца, як толькі датчыкі пакажуць высокую канцэнтрацыю вуглякіслага газу.

Асвятленне ў будынку таксама вызначае камп'ютар у залежнасці ад часу сутак і ўмоў надвор'я. Усяго прадугледжаны тры ўзроўні — 30%, 60% і 100% асвятлення. Бяспеку ў будынку забяспечаць камеры відэаназірання і датчыкі апавяшчэння.

Аб'ект распрацаваў вядомы нямецкі праекціроўшчык Ілья Ірмшэр — сусветны эксперт і аўтар настольнай кнігі распрацоўшчыкаў паркінгаў. Для мінскага будынка ён прыдумаў незвычайную планіроўку з мінімумам калон і вялікай прасторай у фармаце open space. Так, апорныя слупы размешчаны адзін ад аднаго на адлегласці амаль 17 метраў, што дае кіроўцу шырокі агляд і спрашчае паркоўку аўтамабіля.

Паркоўка і ТРЦ Galleria Minsk звязаныя паміж сабой надземным тунэлем-мастком. Наведвальнікі змогуць наўпрост трапіць з другога паверха паркінга ў гандлёвую галерэю.

Унутраная прастора паркінга змяшчае вялікую колькасць элементаў навігацыі. Кожны ўзровень афарбаваны ў асобны колер, дзякуючы чаму прасцей знайсці свой аўтамабіль. Унутры ёсць парковачныя месцы для інвалідаў.

У будынку таксама прадугледжаная сістэма ачысткі ад машыннага бруду і алівы, якія асядаюць на колах аўтамабіля разам са снегам або дажджом. Усе вадкія адходы паступаюць у ачышчальнае збудаванне на падземным паверсе, праходзяць ачыстку і толькі пасля гэтага зліваюцца ў каналізацыю. Гэта зроблена з мэтай зніжэння ўзроўню забруджвання навакольнага асяроддзя.

Патрапіць у паркінг можна будзе з вуліцы Дзімітрава, якая не так даўно зноў стала даступная аўтамабілістам. Забудоўшчык комплексу пабудаваў дарогу ў тры паласы, паставіў ліхтары, дарожныя знакі і святлафоры, а пагорак умацаваў падпорнай сцяной, арганізаваўшы ўздоўж яе пешаходны тратуар.

З паркінга вядуць два надземныя пераходы: адзін — да тэрасы кінатэатра «Масква», другі — да жылой забудовы. Тым самым можна будзе найкарацейшым шляхам патрапіць з вуліцы Дзімітрава на праспект Пераможцаў. Для камфорту і бяспекі ў паркінгу нанесена пешаходная разметка і ўстаноўленыя ляжачыя паліцэйскія.

«Разумны паркінг» у найбліжэйшыя пасля адкрыцця месяцы, да снежня, будзе працаваць у тэставым рэжыме. На працягу гэтага часу аўтамабілісты змогуць карыстацца ім бясплатна.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну111

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Фядута апошнія паўтара месяца правёў у медчастцы і рыхтаваўся да аперацыі4

Бабарыка адказаў на пытанне, ці вернецца ў палітыку15

Марыя Калеснікава падзякавала Зяленскаму за прыём палітвязняў23

Вызваленым і дэпартаваным ва Украіну палітвязням не аддалі пашпарты10

На волю выйшаў былы інкасатар і экс-спецназавец — яго затрымалі напярэдадні ад'езду з краіны2

«Новых пятрушак выпусцілі, хутка пасмяёмся». Боты як па метадычцы каментуюць вызваленне палітвязняў16

Як адрозніць грып ад прастуды і што за «ганконжскі» вірус?

Новая тэрапія дапамагла выратаваць 64% пацыентаў з невылечным ракам2

З'явіліся кадры падзення расійскага Ан-22 у вадасховішча10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну111

Што Бабарыка і Калеснікава адказалі на пытанні пра вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць