Беларусбанк перанёс увядзенне камісіі за плацяжы наяўнымі на нявызначаны тэрмін
Беларусбанк пакуль што вырашыў не ўводзіць камісію за плацяжы наяўнымі беларускімі рублямі праз касы банка. «Гэтае рашэнне прынята ў сувязі з неабходнасцю правядзення дадатковай работы па павышэнні фінансавай пісьменнасці насельніцтва», - паведамілі ў прэс-службе банка.
Найбуйнейшы банк краіны анансаваў увядзенне платы за наяўныя аперацыі ў касах банка з 1 жніўня. Потым тэрмін з'яўлення адмысловай камісіі перанеслі на 1 кастрычніка.
Памер камісіі павінен быў скласці 1 рубель за разавы зварот у касу, незалежна ад колькасці плацяжоў, якія будуць заключаны. Атрыманыя грошы збіраліся выкарыстоўваць на дабрачынныя мэты.
Цяпер у банку заяўляюць, што прынялі рашэнне аб пераносе ўводу камісіі на нявызначаны тэрмін, каб спачатку павысіць фінансавую пісьменнасць насельніцтва, зрабіць больш папулярнымі «плацяжы з дапамогай каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання, банкаматаў і інфакіёскаў з выкарыстаннем банкаўскіх плацежных картак».
Каментары