Музыка1212

«Дзе той адказ» — беларускамоўны кавер на Боба Дылана

Асобныя песні Боба Дылана перакладаліся на беларускую мову. Вось адзін з узораў — пераклад песні Blowin' In The Wind у выкананні музыкі Сяргея Башлыкевіча.

А гэта арыгінал:

Боб Дылан. Дзе той адказ

Колькі трэба шляхоў за жыццё абысці,
каб сябе называць Чалавек?
Колькі плыняў кіту ў акіяне праплыць,
каб мог на беразе скончыць свой век?
І колькі гадоў трэба кулям лятаць
перад тым, як навекі паснуць?
Дзе той адказ, сябра, нам адшукаць?
Хіба што ад ветру пачуць.

Колькі часу павінна гара існаваць,
каб да мора пясчынкамі сплыць?
Колькі стагоддзяў народам блукаць,
каб нарэшце волю набыць?
Колькі могуць так людзі сябе катаваць
і выгляд рабіць, што жывуць?
Дзе той адказ, сябра, нам адшукаць?
Хіба што ад ветру пачуць.

Адзін аднаго толькі трэба штурхаць,
каб на неба нарэшце зірнуць.
І колькі вушэй трэба будзе прыдбаць,
каб нарэшце плач побач пачуць?
І колькі добрых людзей трэба нам пахаваць,
каб уцяміць, што сяброў не вярнуць?
Дзе той адказ, сябра, нам адшукаць?
Хіба што ад ветру пачуць.

Пераклаў на беларускую мову Сяргей Башлыкевіч

Каментары12

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць