Грамадства66

Адмененыя абмежаванні для фізічных асоб на захоўванне алкаголю

Аляксандр Лукашэнка 8 лістапада падпісаў Дэкрэт №5 «Аб перамяшчэнні, захоўванні і продажы фізічнымі асобамі алкагольных напояў». Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Дакумент выдадзены ў мэтах комплекснага ўдасканалення механізмаў процідзеяння незаконнаму абароту алкаголю і прадугледжвае адмену абмежавання па колькасці алкагольных напояў, маркіраваных акцызнымі маркамі Беларусі і адмысловымі маркамі, якую фізічныя асобы, якія не з'яўляюцца індывідуальнымі прадпрымальнікамі (далей — фізічныя асобы), могуць захоўваць і перамяшчаць (не для камерцыйных мэтаў).

Адначасова дэкрэтам адмяняецца абмежаванне па дазволенай да захоўвання для асабістых мэтаў колькасці алкагольных напояў, вырабленых за межамі Беларусі, не маркіраваных акцызнымі маркамі Беларусі і адмысловымі маркамі, і захоўваецца гранічны аб'ём (5 л) такіх алкагольных напояў, які фізічныя асобы маюць права перамяшчаць па тэрыторыі краіны.

За парушэнне названага абмежавання дэкрэтам устаноўленая адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 100 базавых велічынь з канфіскацыяй алкагольных напояў, якія перавышаюць дазволеную да перамяшчэння колькасць, або без канфіскацыі. За паўторнае на працягу года ўчыненне дадзенай дзеі дадаткова прадугледжваецца магчымасць канфіскацыі транспартных сродкаў, якія выкарыстоўваюцца для перамяшчэння такога алкаголю, незалежна ад таго, у чыёй уласнасці яны знаходзяцца.

Акрамя таго, з улікам аналізу сітуацыі, якая складваецца ў сферы незаконнага абароту алкаголю, дэкрэтам узмацняецца адказнасць за продаж фізічнай асобай алкагольных напояў, не маркiраваных ва ўстаноўленым парадку акцызнымі маркамі Беларусі і адмысловымі маркамі, у тым лiку ўласнай вытворчасцi, пры адсутнасці прыкмет незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці. У гэтых мэтах уводзіцца магчымасць канфіскацыі ўсіх такіх алкагольных напояў, якія належаць вiнаватай асобе або якія знаходзіліся ў месцы здзяйснення правапарушэння на момант яго здзяйснення. За паўторнае на працягу года ўчыненне дадзенага правапарушэння прадугледжаны павелічэнне памеру штрафу (з 20 да 30 БВ), а таксама абавязковая канфіскацыя названых алкагольных напояў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць14

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць