Культура11

У гродзенскім Новым замку правядуць урок, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча

У 25 школах Гродзенскай вобласці пройдуць спецыяльныя ўрокі сацыяльнага адукацыйнага праекта па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры «Чытаем па-беларуску з velcom», паведамляе БелаПАН.

«Чытаем па-беларуску з velcom». З літаратурай знаёміць беларускі акцёр і тэлевядоўца Юрый Жыгамонт. Фота budzma.by

У школы і гімназіі Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Смаргоні і Навагрудка прыедуць вядомыя беларускія пісьменнікі і тэлевядоўцы.

Спецыяльны ўрок праекта адбудзецца ў гродзенскім Новым замку 16 лістапада і будзе прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, якое адзначаецца 9 снежня. На ўроку для малодшых школьнікаў вядомыя гродзенцы прагартаюць старонкі біяграфіі Максіма Багдановіча і прачытаюць яго вершы. У горадзе над Нёманам класік беларускай літаратуры пражыў некалькі гадоў.

За год існавання праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», які рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, незвычайныя інтэрактыўныя ўрокі прайшлі ў 80 школах Мінска, Гомельшчыны і Брэстчыны.

Пастаяннымі настаўнікамі на такіх уроках для вучняў 2—3-х класаў выступаюць пісьменнікі, паэты і акцёры: Уладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова, Юрый Жыгамонт, Алена Масла, Наталля Бучынскія. Таксама настаўнікамі праекта часта становяцца беларускія спартсмены, акцёры і тэлевядучыя.

«З праектам «Чытаем па-беларуску з velcom» я знаёмы, — адзначыў дырэктар Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея Юрый Кітурка. — Радасна сустракаць яго і ў Гродне. Мэты яго зразумелыя і простыя.

Прысвяціць урок Максіму Багдановічу або якому-небудзь іншаму літаратару — безумоўна, удалая спроба пазнаёміць дзяцей з творчасцю класіка або сучасніка. Спадзяюся, многія дзеці пранікнуцца, зацікавяцца і будуць памятаць гэту падзею. Таму такія праекты павінны быць. Проста таму, што яны вызначаюць нас як нацыю, вызначаюць беларускую самаідэнтычнасць».

Чакаецца, што да канца 2016/2017 навучальнага года ў рэспубліканскім праекце «Чытаем па-беларуску з velcom» возьмуць удзел каля 150 школ і больш за 20 тыс. вучняў па ўсёй Беларусі. Арганізатары кампаніі адгукаюцца на запыты аб правядзенні ўрокаў ад устаноў адукацыі. Так, у Гродзенскай вобласці каманда праекта наведае сельскую беларускамоўную школу ў аграгарадку Квасоўка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Усе навіны →
Усе навіны

У сталіцы на месцы былых прамысловых прадпрыемстваў пабудуюць жыллё2

МЗС Расіі пракаментаваў магчымасць размяшчэння войскоўцаў краін НАТА ва Украіне5

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў5

У праваслаўным храме Ніжняга Ноўгарада здымалі гей-порна. У ім маглі ўдзельнічаць семінарысты10

Ціханоўскі патлумачыў, чаму ў 2020‑м не адбылося расколу эліт у Беларусі24

Макрон: Мы павінны дапамагчы Украіне з дапамогай наземных войскаў2

Украіна прапанавала ЗША здзелку па пастаўках зброі на $100 мільярдаў і адмовілася ад тэрытарыяльных саступак Расіі5

Зяленскі пасля саміту ў Белым доме: «Гэта найлепшая наша сустрэча»9

Расійскія і лукашэнкаўскія каналы распаўсюдзілі два фэйкі пра сустрэчу ў Белым доме. Паказальна, якія14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

«Набірала ваду з унітазнага бачка для гатавання, мыцця». Ганна Бонд шчыра распавяла пра цяжкае дзяцінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць