Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»66

Закон-дракон

Цуду ня здарылася: сёньня Савет Рэспублікі ўхваліў закон аб СМІ, які Беларуская асацыяцыя журналістаў вызначыла ёмістым эпітэтам — ганебны. Камэнтуе ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Цуду ня здарылася: 28 чэрвеня Савет Рэспублікі ўхваліў закон аб СМІ, які Беларуская асацыяцыя журналістаў вызначыла ёмістым эпітэтам — ганебны.

А калі без экспрэсіі, то юрысты БАЖу зрабілі на 17 аркушах грунтоўны аналіз усіх нюансаў гэтага тыповага твору забароннага мысленьня. Падобны аналіз быў таксама апэратыўна зроблены і офісам прадстаўніка ў пытаньнях свабоды мэдыяў АБСЭ.

Высновы, калі без залішняга палітэсу, зводзяцца да таго, што закон цемрашальскі. Перад другім чытаннем у Палаце прадстаўнікоў дакумэнт быў касмэтычна падкарэктаваны, але галоўныя пасткі (у тым ліку — для інтэрнэту, заснавальнікаў СМІ, журналістаў, што працуюць на замежжа) засталіся.

Тэарэтычна існуе імавернасьць, што закон тармазьне кіраўнік дзяржавы. На кіроўную вярхоўку Беларусі абрынуўся шквал зваротаў міжнародных інстытуцыяў з заклікам накіраваць дакумэнт на перапрацоўку, зрабіць ягоную грунтоўную экспэртызу паводле цывілізаваных стандартаў. Але, мусіць, ня дзеля таго ў тутэйшым заканадаўчым органе прымалі гэты драконаўскі акт у рэжыме абваранай кошкі, каб зараз спыняцца.

Адно што чыноўнікі так і не дапялі толкам, як зацугляць інтэрнэт (маўляў, хто параіць, дзякуй скажам!). Таму і пакідаюць сабе рэзэрву часу ды заслупоўваюць магчымасьць "рэглямэнтаваць" сеціва падзаконнымі актамі. Зараз будуць маракаваць, як ямчэй ухапіць за гарляк віртуальную вольніцу.

Закон набывае моц цераз паўгоду пасьля падпісаньня прэзыдэнтам. Чыноўнікі усяляк запэўнівалі: няпраўда, што мы сьпяшаемся прыняць яго пад сёлетнія парлямэнцкія выбары! І тут ім можна паверыць. Увосень і так ніякіх забурэньняў не прадбачыцца. Бяры вышэй! Найхутчэй што маецца на мэце канчатковая "зачыстка" мэдыйнай прасторы (і найперш ўэбу) пад наступную прэзыдэнцкую кампанію.

Так што заклікі прагрэсіўнай усясьветнай супольнасьці бадай што будуць як гарох аб сьценку. Цікава, якія гэта сыгналы зь Менску аб гатовасьці да лібэралізацыі убачылі ў Варшаве? Вось адмова ад карнага закону была б сапраўды сыгналам Эўропе. Але ж тут той выпадак, калі імідж — нішто, прага ўлады — усё.

ЗЫ. Для цікаўных — красамоўныя выказваньні сьпікера ніжняй палаты датычна рэгуляваньня інтэрнэту. No comment.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы9

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Усе навіны →
Усе навіны

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі5

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк99

У паводцы ў Тэхасе, што накрыла дзіцячы летнік, загінулі найменей 51 чалавек, 27 дзяўчынак прапалі без вестак

Стасевіч стаў рэкардсменам Беларусі па колькасці матчаў. Яму падарылі лукашэнкаўскі мерч, хаця дома футбаліст у чорным спісе1

Беларусь — не ўскраіна, а цэнтр еўрапейскай гісторыі, сцвярджае гісторык Цімаці Снайдэр37

У Краснадарскім краі жорсткую пасадку зрабіў самалёт ДТСААФ з парашутыстамі2

Першае палітычнае забойства ў Беларусі: выбух у цэнтры горада і дзіўная гібель галоўнага падазраванага15

Лукашэнку на свяце ў Александрыі суправаджала афіцэр Зайцава35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы9

У Суле адзначылі Купалле. Гасцей было столькі, што на дарогах утварыліся заторы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць