Грамадства33

Працэс над Кондрусем адновіцца не раней за другую палову снежня

Актывісту з Рудзенска Уладзіміру Кандрусю бацькі перадалі ў ізалятар на вуліцы Валадарскага зімовы абутак і прадукты, але сустрэцца з сынам ім не дазволілі, распавяла «Свабодзе» сястра палітвязьня Ірына

16 лістапада ў Мінску распачалі працэс над Уладзімірам Кандрусем. Кондруся — удзельніка Плошчы-2010, якога затрымалі праз 5 гадоў — судзяць за ўдзел у масавых беспарадках. Яму пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі. 

Уладзімір Кондрусь спрабаваў ускрыць сабе вены ў зале суда

Пасля гэтага суд пастанавіў адправіць падсуднага на комплексную псіхолага-псіхіятрычную экспертызу.

«Учора бацькі пайшлі да Валодзі на «Валадарку», але сустрэцца з ім так і не дазволілі, — распавяла Ірына. — Аднак перадачу ўзялі. Яшчэ сказалі, што адваката да яго не пусцяць, пакуль не пройдзе экспертызу. Учора ён яшчэ быў на Валадарскага, чакаў, пакуль адвязуць на экспертызу ў Навінкі. Доктар «Валадаркі» выходзіў да бацькоў і казаў, што са здароўем у Валодзі нібыта нармальна: маўляў, так, засталіся сляды на руцэ, але да значнай траўмы не дайшло. Толькі я лічу, навошта псіхэкспертыза, калі чалавек зусім нармальны? Ён толькі пратэставаў супраць гэтага суда і ўтрымання пад вартай».

Бацькі Кондруся Уладзімір Расціслававіч і Галіна Васільеўна, якія мелі за ўвесь час толькі адно спатканне з сынам, яго так і не пабачылі. Іх выклікалі на суд 16 лістапада як сведкаў, таму яны сядзелі пад дзвярыма залі суда. А да выкліку сведкаў у працэсе справы так і не дайшло.

Па словах адваката Вадзіма Мушынскага, які абараняў Уладзіміра Кондруся ў судзе, працэс адновіцца не раней за другую палову снежня: «Сёння я з ім не сустракаўся і не спрабаваў, таму што ведаю дакладна: пакуль не пройдзе экспертызы, да яго не дапусцяць. Такі закон. Працэс адновіцца ў лепшым выпадку ў другой палове снежня: экспертыза комплексная, яму шмат чаго давядзецца перажыць».

Тым часам праваабаронцы і апазіцыйныя палітыкі абвясцілі збор сродкаў у дапамогу Уладзіміру Кандрусю.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Што адбываецца з вызваленымі каталіцкімі святарамі і чаму яны маўчаць6

На моладзевым з'ездзе «Грузінскай мары» ззяў Цотнэ Іванішвілі — яго называюць грузінскім Колем Лукашэнкам3

У Жодзіне 23‑гадовы вайсковец скончыў жыццё самагубствам9

Папярэдняя версія смерці Яны Кастранковай — утапленне7

Расійскі турыст упаў з форта каля Гродна1

Ірыне Быкавай — 99 гадоў

У старым доме для партыйнай эліты ў цэнтры Мінска прадалі кватэру за $380 0002

Былы галоўны дэсантнік Дзенісенка, якога ўрачыста адправілі ў запас, уразіў сваёй фрызурай ФОТАФАКТ19

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове47

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро1

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць