Меркаванні105105

«Я вырабляю мэблю ў грамадстве, якое на 99% размаўляе «нормальным языком». Мне прыстасавацца пад іх ці гнуць сваё?»

Піша Зміцер Дашкевіч.

Мяне некаторыя былыя МФаўцы, якія распачынаюць уласныя бізнэс-праекты, пераконвалі, што трэба весьці бізнэс найболей па-расейску. Дзіўна гэта было чуць вушам маім. 

Я з 2000-га працаваў на розных Менскіх рынках і калі б маёй мэтай было перадусім накасіць грошаў, я б і ў Малады Фронт не пайшоў бы ніколі. Я зарабляў у нулявыя па паўтысячы-тысячу (і гэта вам ня сёньняшнія 500) і мог рухацца ў любым накірунку. Але я за гэтыя грошы ў тым ліку па структурах маладафронтаўскіх езьдзіў і ўлёткі друкаваў. У годзе недзе 2003, працуючы на Чэрвеньскім кірмашы, я цалкам перайшоў на беларускую мову і 500-700 гандляроў ад мяне і сяброў маіх (а мы развозілі па кірмашы гарбату і кожнага гандляра ведалі пайменна) былі ў шоку. Але праз месяцаў пару прызвычаіліся, з чая перайшлі на гарбату, з кофе — на каву і я маю пэўнасьць, што многія і цяпер з цяжкасьцю вымавяць кітайскае слова чай ))

І вось сёньня, праз год 12-15, як я навярнуўся да беларушчыны, я вырабляю мэблю ў грамадзтве, якое на 99% размаўляе «нормальным языком». Што мне рабіць, калі я жадаю зарабляць грошы? Прыладкавацца пад 99% ці гнуць сваё? Нехта раіць, што трэба падладкоўвацца. Але для мяне перайсьці на расейскую дзеля нейкай выгады ці кан’юктуры — гэта здрадзіць усяму, чым я жыў і жыву. Гэта нават, калі хочаце, здрадзіць Госпаду, які адарыў наш народ хоць і «ненармальнай», але цудоўнай і прыгожай мовай — той мовай, на якой была напісана адна зь першых канстытуцый у Еўропе і надрукавана чацьвёртая ў сьвеце Біблія. 

Так, 99% у штодзённым жыцьці карыстаюцца расейскай мовай, але большасьць гэтых людзей, дзякаваць Богу, шануюць беларускую мову і выказваць павагу тым, хто на ёй размаўляе. І няхай беларуская мова сёньня ненармальная (бо яна тая на якой размаўляць, працаваць і жыць — «не норма»), але я пэўны: калі мы ня будзем ёй штодня здраджваць, яна вельмі хутка зойме свой пачэсны дзяржаўны пасад і станецца-такі нармальнай.

Каментары105

Цяпер чытаюць

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам знялі на ВІДЭА, як курапаткі проста ў двары дома катаюцца з горкі3

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год64

На расійскай Камчатцы для перавозкі пасажыраў задзейнічалі аўтазакі ФОТА1

Слуцкія фермеры паказалі гіганцкі апетытны кавалак сала — у тыктоку мільёны праглядаў12

Прапагандысты паказалі двух арыштаваных радыёаматараў — Мікіту Красько і Андрэя Рэпеція8

У Кітаі заўважылі амурскую тыгрыцу з пяццю тыгранятамі. Гэта ўнікальны выпадак ВІДЭА2

Макрон: Дзве траціны разведвальнай інфармацыі для Украіны цяпер забяспечвае Францыя5

«Дэпрэсія ў калоніі — з’ява страшная». Фядута расказаў пра Андрэя Паднябеннага, які за кратамі скончыў жыццё самагубствам2

IT-прадпрымальнік Юрый Мельнічак прыдумаў, як падоўжыць жыццё да 120 гадоў17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу15

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць