Гаворка пра «Міжнародную пілараму» з Тыгранам Кеасаянам, якую да нядаўняга часу паказвалі па НТВ-Беларусь.

Першыя вераснёўскія выпускі беларускія гледачы бачылі цалкам, але, калі ў праграме з'явіліся жарты пра Лукашэнку, беларускі бок пачаў выразаць іх з эфіру. Апошні раз на НТВ-Беларусь перадачу паказалі 30 кастрычніка.
Расійскія тэлевізійнікі нярэдка жартуюць на беларускія тэмы: рээкспарт санкцыйных тавараў, беларускія гастарбайтары, што бягуць ад галечы і беспрацоўя на радзіме, выбары, перапісванне Канстытуцыі, цалаванне Карана.
У праекце дастаецца не толькі Лукашэнку, але і расійскім палітыкам і чыноўнікам, кіраўніцтву ЗША, Ізраіля, Турцыі, Германіі, Вялікабрытаніі, Францыі, краін СНД і нават Папу.
Каментары