Свет77

Прэм'ер-міністр Малайзіі заклікаў да інтэрвенцыі ў М'янму

Кампанію за выгнанне рахінья з М'янмы ўзначальваюць будысцкія манахі.

Прэм'ер-міністр Малайзіі Наджыб Разак заклікаў да міжнароднай інтэрвенцыі ў М'янму, каб спыніць «генацыд мусульман рахінья» ў гэтай краіне.

Сутычкі між мусульманамі рахінья і будыстамі ў М'янме ў 2012 годзе прывялі да тысяч ахвяр. Сёлета армія М'янмы правяла новую карную аперацыю супраць партызанаў-мусульман. Гэта і выклікала абурэнне ў ісламскім свеце.

Абсалютную большасць у М'янме складаюць будысты.

Мусульмане-рахінья — гэта перасяленцы з Бенгаліі, якіх у каланіяльны перыяд англічане прывозілі ў М'янму (тады вядомую як Бірма) у якасці гастарбайтараў.

Яшчэ ў ХІХ ст. узніклі першыя этнічныя канфлікты між перасяленцамі-мусульманамі і тутэйшымі будыстамі.

У Другую сусветную вайну рахінья ваявалі на баку англічан супраць японцаў і іх бірманскіх калабарантаў. Падзеі ў штаце Аракан тады нагадвалі польска-ўкраінскую вайну, што разгортвалася ў той самы час на Валыні і Падляшшы, калі этнічная большасць на дадзенай тэрыторыі вычышчала меншасць.

Пасля вайны рахінья спрабавалі далучыцца да Усходняй Бенгаліі, але былі разгромленыя ўрадавымі войскамі.

Рахінья так і не атрымалі правоў грамадзянства. Яны жывуць у беднасці. Спрэчкі за зямлю між імі і будыстамі ствараюць прычыны напружання на тэрыторыях іх кампактнага пражывання. Пагромы мусульманскіх кварталаў прывялі да масавай міграцыі рахінья ў Тайланд і, асабліва, мусульманскую, заможную Малайзію.

Прыход да ўлады ў М'янме апазіцыі не вырашыў праблем рахінья. Аунг Сан Су Чжы не мае праграмы ў гэтым пытанні і проста спрабуе замарозіць сітуацыю.

Самыя страшныя мусульманскія пагромы ў М'янме адбыліся ў 2012 годзе.

Існуе меркаванне, што Разак нагнятае сітуацыю цяпер, каб адцягнуць увагу ад карупцыйных скандалаў ва ўласнай краіне. Яго папулярнасць упала, пасля таго як былі выяўленыя яго афшорныя рахункі на сотні мільёнаў даляраў.

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай9

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску скасуюць адзін з гарадскіх аўтобусаў — жыхары раёна абураныя1

Прадпрымальнік купіў за базавую будынкі з абсталяваннем. Іх у яго забралі і яшчэ далі 2,5 мільёна штрафу

Юрый Дудзь завітаў да самага знакамітага беларуса на Мадэйры21

Балгарыя абвінаваціла спецслужбы Расіі ў спробах напоўніць Еўропу мігрантамі

Гарадзенец зрабіў плот з 40 тысяч накрывак ад напояў3

У Ерэване знайшлі мёртвай 23‑гадовую чачэнку, якая ўцякла з Расіі ад сямейнага гвалту. Яе задушылі6

Маштабны збой адбыўся ў Zoom, Snapchat, Signal і іншых

Зяленскі не выключыў «дрэнны сцэнарый» саміту ў Будапешце: як адрэагуе Украіна?7

Лукашэнка прапанаваў расіянам зняць сумесны фільм пра Лі Харві Освальда9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай9

«Наталля Эйсмант можа ўсё». Арыштаваны за хабары дырэктар Палаца Рэспублікі ўжо на свабодзе і нават з новай пасадай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць